Прыкладна так будзе выглядаць Harat's pub у Гродне. Фота: Instagram установы
«Партал у Ірландыю» абяцаюць адкрыць у Гродне на Карла Маркса, 24. Дату адкрыцця яшчэ не назвалі. У ірландскім пабе будзе гучаць джаз і лаундж, а для гасцей прапісалі правілы. Раней на гэтым месцы была піцэрыя «Папа Джонс», потым — індыйскае кафэ «Ганга». Цяпер яно закрытае, а фірма — у працэсе ліквідацыі.
Harat’s pub — сеткавая ўстанова з расійскімі каранямі. Пра сябе паб піша, што гэта — самая вялікая сетка ірландскіх пабаў у свеце. Абяцаюць лепшае сабранне піва і віскі і наяўнасць Jägermeister. Першы паб сеткі адкрылі ў 2009 годзе ў Іркуцку. Цяпер іх больш за 80. Установы сеткі ёсць у Казахстане, Расіі, Сербіі, Славеніі, Харватыі і Кіргізіі. Таксама ёсць адна ўстанова ў Маямі, ЗША.
У Беларусі першы паб сеткі з’явіцца ў Гродне.
Пакуль у профілі паба распавядаюць цікавыя факты пра Ірландыю, праводзяць лікбез па віскі і Jagermeister, тлумачаць адрозненні паміж англійскімі і ірландскімі барамі. Таксама прапануюць зрабіць кактэйлі з фільмаў.
У VIP-пакоі паба будуць праходзіць мерапрыемствы жаночага клуба Lady Pro. Там жанчыны будуць размаўляць аб бізнэсе, «павышаць энергію і рэсурсы», паляпшаць знешнасць і мець зносіны.
Кожны аўторак у пабе будзе выступаць піяніст Арсень Сакалоўскі. Ён будзе граць у стылі джаз (музыка, якая склалася пад уплывам афрыканскіх рытмаў далёка ад Ірландыі - Hrodna.life) і лаундж (лёгкая фонавая музыка для гасцініц і кафэ — Hrodna.life). Вакалістка Ангеліна Белановіч рыхтуе спецыяльную праграму для гасцей паба. Яна таксама выканае вядомыя хіты ў стылі джаз і лаундж.
Harat’s pub таксама прапісаў свае правілы. Сумным наведвальнікам прапануюць плаціць за суседні столік. Да кліентаў звяртаюцца на ты і кажуць ім «чэл», прапаноўваючы быць «на адной хвалі».
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…