Lcoffee адкрылася ў Гродне па вул. Дамініканская, 3. Кавярня працуе ў тэставым рэжыме з 21 красавіка. У ёй круасаны памеру L, сняданкі да вечара, «шакалад» на столі. Таксама яна pet-friendly/dog-friendly — туды можна заходзіць з жывёламі.
Абяцаюць L-сняданкі да 19.00, L-круасаны (гэта значыць, што яны больш за звычайныя — Hrodna.life) і дэсерты. Па словах уладальнікаў, найчасцей замаўляюць сырнікі з журавінава-малінавым кулі і сметанковым мусам.
У меню — кава ўсіх відаў, уключаючы халвічны і арахісавы раф. Можна даплаціць 2 рублі і зрабіць каву на альтэрнатыўным малацэ. Ёсць гарбата, матча, «нячайны» чай, какава і гарачы шакалад. Ёсць ліманады, содавыя і халодныя кававыя кактэйлі. Кошт — 5−8 рублёў. Эспрэса можна выпіць за 3 рублі.
Сняданкі каштуюць ад 9.5 да 17 рублёў. Гэта — глазунья з каўбаскамі, гароднінай і соусам песта, яйкі пашот з беконам, брокалі і сметанковым мусам, скрэмбл з ласосем, авакада і вяленымі таматамі і тыя самыя папулярныя сырнікі з журавінава-малінавым кулі і сметанковым мусам.
Таксама ў меню сэндвічы з круасанам. Начынне — вяндліна і вяленыя таматы, ласось і біты агурок, «Цэзар», арахіс і салёная карамель. Можна замовіць тост з ласосем. Ёсць мясныя і сырныя талеркі. Сэндвічы каштуюць да 9.5 да 19.4 рублёў, талеркі — 19 рублёў.
У водгуках адзначалі ветлы персанал і прыгожы інтэр'ер. У кафэ светлыя сцены, а на столі — колер «гарачага шакаладу», як пішуць уладальнікі. Ва ўстанове не супраць, калі вы прыйдзеце туды з сабакам. У распрацоўцы — сістэма скідак.
Карыстальнікі ў Instagram адзначалі, што назва ўстановы «дзіўная». Вымаўляецца як «элькОфе». «Чаму Lcoffee? Нам проста вельмі падабаецца такое сугучча! «Элькофе». Элегантна. Стыльна. Лёгка. Дадзеную канцэпцыю падтрымлівае і інтэр'ер. У нас самыя вялікія (L) круасаны ў горадзе з разнастайнасцю смачных начынняў! Вялікія комплексныя сняданкі цэлы дзень (да 19:30). Дэсерты і спэшалці какава для знатакоў сапраўднага смаку. Кактэйлі, ліманады — усё для вашага атмасфернага адпачынку!" — распавялі ва ўстанове.
Кавярня Lcoffee
Час працы: 7.30−23.00 штодня
Адрас: вул. Дамініканская, 3
Чытайце таксама: Тэрасы, кактэйлі, навінкі. Гродзенскія кавярні і бары рыхтуюцца да летняга сезона
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…