На святы і выхадныя гродзенскі транспарт паедзе са зменамі, піша канал Urbah Hrodna паводле звестак ад Аўтобуснага парка. Пры тым прынцып зменаў розны для гарадскога транпарту, прыгарадных аўтобусаў і міжгародніх маршрутаў.

Гарадскі транспарт будзе курсіраваць:

  • 29 красавіка і 13 траўня (у працоўныя суботы) – па раскладзе аўторка,
  • 30 красавіка і 1 траўня — па раскладзе выхадных,
  • 6-9 траўня – па раскладзе выхадных.

1 і 8 траўня не будуць курсіраваць аўтобусы:

  • №19 “Вуліца Белыя Росы – Рынак “Паўднёвы”,
  • №48 “Альшанка – Рынак “Паўднёвы”,
  • №58 “Фолюш – Рынак “Паўднёвы”,
  • №59 «Забалаць – Рынак “Паўднёвы”,
  • №60 «Вуліца Дамброўскага – Рынак “Паўднёвы”.

У гэтыя дні рынак “Паўднёвы” не працуе.

Дачныя аўтобусы паедуць:

  • 29 красавіка – па раскладзе суботы,
  • 30 красавіка – па раскладзе нядзелі,
  • 1 траўня — як па панядзелках,
  • 8 траўня – па раскладзе суботы,
  • 9 траўня – па раскладзе нядзелі,
  • 13 траўня – па раскладзе суботы.

Прыгарадныя аўтобусы будуць курсіраваць:

  • 30 красавіка – па раскладзе нядзелі,
  • 1 і 8 траўня — па раскладзе панядзелка,
  • 9 траўня – па раскладзе аўторка,
  • 29 красавіка і 13 траўня – па раскладзе суботы.
  • 29 красавіка і 13 траўня пусцяць дадатковыя аўтобусы:
    • №249с (Вул. Савецкіх пагранічнікаў – Баля Сольная): у 11:35 і 14:45,
    • №248с (Гродна — Гожа): у 7:15 і 14:35,
    • №283с (Гродна — Каробчыцы): у 6:30 і 13:50,
    • №285с (Гродна — Каробчыцы): у 11:35.
  • 1, 8 і 9 траўня пералічаных вышэй аўтобусаў не будзе.
  • 8 і 9 траўня не будзе таксама аўтобуса №202С (Гродна – Лукавіца) у 18:30.
  • 8 траўня не будзе аўтобуса №246С (Аблфілармонія – Дабравольшчына) у 6:50.

Змены ў руху міжгародніх аўтобусаў:

  • 29-30 красавіка і 6-8 траўня – па раскладзе суботы,
  • 1 і 9 траўня – па раскладзе нядзелі,
  • 13 траўня – па раскладзе пятніцы.
  • 30 красавіка, 7 і 8 траўня адменяць аўтобус у Навагрудак на 14:10.
  • 7 траўня адменяць аўтобус на Салігорск на 12:00.

Чытайце таксама: Гарадскія фантаны ўключаць у Гродне 1 траўня