Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Гродна. Ён павінен уручыць кубак пераможцам фінала Чэмпіяната Беларусі па хакеі 24 красавіка 2023 года, паведаміла БелТА.

У фінале чэмпіяната ўдзельнічаюць гродзенскі “Нёман” і жлобінскі “Металург”. Раней каманды гралі у фіналах 2012 (перамог “Металург”) і 2013 (перамог “Нёман”) гадоў.
Балельшчыкі “Нёмана” нядаўна выйшлі з сутак
У сакавіку 2023 года адбылася зачыстка фанацкага сектара “Нёмана”. Тады лідара руху Сяргея Емяльянава і яшчэ каля 10 актыўных заўзятараў пачалі затрымліваць. Емяльянава затрымалі, калі ён выходзіў з дома. Іншых затрымоўвалі на працоўных месцах, на вуліцы і на хакейным матчы «Нёмана» супраць наваполацкага «Хіміка». У пачатку красавіка 2023 года фанатаў адпусцілі.


