У Гродне шукаюць адказнага за тэхнічнае абслугоўванне аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванай абвесткі (АСЦА) грамадзянскай абароны вобласці.

Гэта будзе каштаваць 70 000 рублёў з абласнога бюджэту. Запыт цэнавых прапаноў праводзіць Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Работы прадоўжацца на працягу года да 31 снежня.

Задача — выконваць планавыя рэгламентныя работы ў адпаведнасці з інструкцыяй і тэхнічнай дакументацыяй вытворцы.

Сродкі абвесткі ёсць на зав. Дзяржынскага, 15 у Гродне, у Мастах, Астраўцы, Ваўкавыску, Свіслачы, Карэлічах, Ашмянах, Лідзе, Іўі, Смаргоні, Воранаве.

Што ўваходзіць у працы?

  • Агляд і знешняя ачыстка прылады,
  • Праверка крыніц электразабеспячэння і стан ахоўнага зазямлення,
  • Унутраная ачыстка прылады і прафілактыка мантажу,
  • Праверка ліній і каналаў сувязі, сеткі перадачы дадзеных комплексу абвесткі і сродкаў маніторынгу,
  • Праверка працаздольнасці і функцыянавання прылады,
  • Абслугоўванне агульнасістэмнага (базавага) ПЗ прылады,
  • Абслугоўванне спецыялізаванага ПЗ прылады,
  • Абнаўленне версіі ці пераўсталёўка спецыялізаванага ПЗ,
  • Праверка функцыянавання дадатковай прылады запуску абвесткі,
  • Дапрацоўка канструкцыі па рэкамендацыі завода-вытворцы,
  • Праверка працаздольнасці і функцыянаванне комплексу згодна праекта або тэхнічнай дакументацыі,
  • Праверка і запаўненне дакументацыі.

Частку з іх трэба рабіць раз у месяц, частку — раз у год.