Першы для Гродна сеткавы дыскаунтар «Доброцен» адкрыюць на Вішняўцы. Крама размясцілася на скрыжаванні вуліцы Паўднёвай і Індурскай шашы, побач з «Еўраоптам» на вуліцы Стралковай. 

Фармат крамы – прадуктовы дыскаўнтэр. Ён адкрыецца 28 красавіка. Графік працы – з 9:00 да 21:00, без выхадных.


У продажы будуць прадукты, бытавая хімія, прамтавары, бытавыя дробязі.

Дыскаўнтэр “Доброцен” пазіцыянуе сябе як краму нізкіх цэн і міжнародную рознічную сетку. Крамы сеткі працуюць у Расіі, Казахстане, Арменіі і Беларусі. Нізкіх коштаў дамагаюцца за кошт эканоміі на колькасці персаналу, выкладцы тавару і гандлёвым абсталяванні, сказана на сайце кампаніі. Сетка працуе з 2016 года. Цяпер у асартыменце больш за 1,2 тысячы пазіцый. На сайце гаворыцца пра яго пашырэнне. 

Для Гродна гэта першая крама сеткі. Крамы “Доброцен” ёсць у Астраўцы, Ваўкавыску, Скідзелі, Слоніме і ў Свіслачы.

У Гродне працуюць таксама дыскаўнтэры сетак “Дабраном” і “Капеечка”, “Грошык”, расійскія “Святлафор” і Fix Price.