Гродзенскі Аўтобусны парк прапануе гараджанам выказацца наконт раскладу аўтобуса № 28 на абноўленым маршруце. Расклад абяцаюць адкарэктаваць “па меры магчымасці і неабходнасці”.

Каб прапанаваць свой варыянт зменаў у расклад маршруту № 28 “Вішнявец – вуліца Белыя Росы”, трэба патэлефанаваць у Аўтобусны парк па тэлефоне 71-32-04.

Пасля адкрыцця Новага моста абноўлены аўтобусны маршрут № 28 “Вішнявец – вуліца Белыя Росы” аб’яднаў ранейшыя маршруты № 7 і № 28. Па паўднёвай частцы горада аб’яднаны маршрут едзе як былы маршрут № 7. У паўночнай частцы – маршрутам аўтобуса № 28.

Маршрут аўтобуса № 7 “Вішнявец – КБМ” ліквідавалі.

Поўны спіс прыпынкаў аўтобуса № 28

Вішнявец – Вішнявец-5 – Вішнявец-7 – Малахавічы – вуліца Вішнявецкая – Пошта – Крама “Нарач” – Вуліца Славінскага – Хімвалакно – Вуліца Выдавецкая – Вуліца Акульная – ГАП № 1 – Гроднажылбуд – Вуліца Хвойная – Вуліца Вольгі Соламавай – Сярэдняя школа № 37 – “Алмі” – “Фламінга” – “Еўраопт” – Крама “1000 дробязяў” – Бальніца хуткай медыцынскай дапамогі – завулак Паповіча – Вуліца Вясновая – Вуліца Фестывальная – Вуліца Болдзіна – Крама “Купалінка” – Гімназія № 5 – Вуліца Дамброўскага – Вуліца Урублеўскага – Каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайну – Радыёхваля – Вытворчасць “Аўтаагрэгатаў” – Вуліца Гаспадарчая – Гроднааблнафтапрадукт – Дзевятоўка – Вуліца Белыя Росы.

Актуальны расклад можна знайсці на сайце Аўтобуснага парка.