Аўтобусы на Радаўніцу (25 красавіка) паедуць па-іншаму. На маршруце № 13 “Аўтавакзал – могілкі “Аульс” арганізуюць дадатковыя рэйсы. Расклад пры гэтым не зменіцца. А вось у бок “Паўднёвага” ў некаторыя дні аўтобусаў стане наадварот, менш.

Дадатковых рэйсаў аўтобуса № 13 на Аульс будзе 12. Дадатковы аўтобус будзе прыходзіць на прыпынак адначасова з асноўным – адразу па два, тлумачыць Аўтобусны парк.

24 красавіка, 1 і 8 траўня не будуць курсіраваць наступныя аўтобусы:

  • №19 “Вуліца Белыя Росы – Рынак “Паўднёвы”,
  • №48 “Альшанка – Рынак “Паўднёвы”,
  • №58 “Фолюш – Рынак “Паўднёвы”,
  • №59 «Забалаць – Рынак “Паўднёвы”,
  • №60 «Вуліца Дамброўскага – Рынак “Паўднёвы”.

Адмена рэйсаў звязана з тым, што ў гэтыя дні рынак “Паўднёвы” не будзе працаваць.

29 красавіка і 13 траўня (працоўныя суботы) гарадскі грамадскі транспарт будзе хадзіць па раскладзе аўторка.

Чытайце таксама: Гродзенцам прапануюць паўплываць на расклад аўтобуса