Навіны

Фестывалямі «Бацькава булка» і «Сіньёр Памідор» будуць прыцягваць турыстаў на Гродзеншчыну

Новыя турыстычныя маршруты прадставіць на рэспубліканскім форуме «Адкрый Беларусь» Гродзенская вобласць. Сярод іх — падзейны турызм: фестывалі «Бацькава булка» і «Сіньёр Памідор», паведаміла «Гродзенская праўда». Праз іх плануюць адкрыць для беларусаў цікавыя куточкі вобласці. Форум адбудзецца ў Мінску з 28 па 30 красавіка 2023 года.

Фестываль «Бацькава булка». Крыніца: belta.by

«Сёлета мы прадставім новыя маршруты па Гродзенскай вобласці, якія існуюць ужо даўно, але як турыстычныя напрамкі яны былі амаль не задзейнічаны. Сярод іх падарожжа па Дзятлаўскім раёне з яго незвычайнай архітэктурай, па Ліпічанскай пушчы, якая абавязкова ўразіць турыстаў. Акрамя гэтага, усе падарожжы будуць суправаджацца элементамі актыўнага адпачынку. Вялікая ўвага будзе нададзена падзейнаму турызму. Мы прадставім нашы маштабныя фестывалі, сярод якіх «Бацькава булка», «Сіньёр Памідор», «Зэльвенскі кірмаш», — сказала спецыялістка па турызме прадпрыемства «Гроднатурыст» Алена Борыс.

Навошта патрэбны гэты форум

На турыстычным форуме плануюць прэзентаваць новыя, раней невядомыя маршруты. Удзельнікаў плануюць пазнаёміць з самабытнасцю і культурнай спадчынай кожнай вобласці Беларусі. Група ад Гродзенскай вобласці плануе правесці майстар-класы па лаза- і саломапляценні, а таксама керамістыцы.

Ці шмат турыстаў прыязджае ў Беларусь

Са студзеня па кастрычнік 2022 года ў Гродна прыехалі звыш за 50 тыс. турыстаў. У рэкордным для Гродзенскай вобласці 2019 годзе ў Гродна толькі па бязвізе прыехалі 130 тыс. турыстаў. Яны выдаткавалі ў горадзе $ 3,5 млн. З улікам турыстаў з Расіі і тых, хто атрымліваў візу, лічбы былі яшчэ большыя.

Таксама ў 2022 годзе абвалілася доля выручкі ад гасцінічнага бізнеса. У параўнанні з 2021 годам выручка ўпалана на 83% па краіне і на 80,3% у Гродзенскай вобласці.

У Гродзенскай вобласці чакаюць турыстаў з Расіі

Цікаўнасці кіраўніцтва Гродзенскай вобласці у сферы ўязднога турызму ў 2023 годзе змясціліся. Зараз у прыярытэце рэгіёны Расіі, краіны СНД, а таксама Бліжняга Усходу. Праз гэтыя рэгіёны хочуць павысіць прыбытак ад турызму ў 2023 годзе.

Чытайце таксама: Каранік расказаў, што турыстаў на Гродзеншчыне стала ў 10 разоў больш. Але з лічбамі нешта не так

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025