Навіны

Палац у Свяцку рыхтуюць да адкрыцця: як выглядае адрамантаваны будынак

У былым палацы Валовічаў у Свяцку сканчаюць працы першай чаргі рэканструкцыі. У хуткім часе частку палаца плануюць адкрыць для наведвальнікаў, паведаміла «Гродзенская праўда». Дакладную дату адкрыцця пакуль не называюць.

Адноўлены палац у Свяцку. Крыніца: grodnonews.by

«Завяршаюцца працы ў рамках першай чаргі рэканструкцыі палацава-паркавага комплексу. Быў цалкам адноўлены знешні выгляд, праведзены ўнутраныя працы ў флігелях і галерэях палаца. У левым флігелі, напрыклад, размясціліся гасцінічныя нумары, якія хутка будуць прымаць пастаяльцаў, у левай галерэі - актыўна ідзе добраўпарадкаванне рэстарана. На тэрыторыі комплексу таксама з’явіўся і цалкам завершаны гасцявы домік з басейнам, саунай, більярдным сталом», — сказаў навуковы кіраўнік праекта па рэканструкцыі сядзібы ў Свяцку Анатоль Пархута.

Палацава-паркавы ансамбль Валовічаў у вёсцы Свяцк узвёў у 1779 годзе італьянскі архітэктар Джузэпэ Сака. Палац — помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Да 2005 года там працаваў санаторый, пасля комплекс быў закінуты. Рэканструкцыя пачалася ў 2017 годзе.

Чытайце таксама: Выратавалі шмат, але не ўсё: як аднаўлялі палац у Свяцку ў міжваенны час

У гасцініцы змогуць размясціцца 58 чалавек

Пасля рэканструкцыі ў склад палацава-паркавага комплексу ў Свяцку ўвойдуць гасцініца з камфартабельнымі нумарамі для размяшчэння 58 чалавек, SPA-цэнтр, рэстаран, бровар, залы для правядзення выставаў, канферэнцый і прэзентацый.

У сакавіку 2022 года для піўнога бара ў Свяцку шукалі мэблю. Тады інфармацыю і візуалізацыю інтэр'ераў размясцілі на сайце дзяржзакупак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025