Горад

Дваравыя чаты і супольнасці: як не пасварыцца і выжыць?

Дваравыя супольнасці і дваравыя чаты — два словазлучэнні, якія часта ўзгадаваліся ў 2020 годзе. Супольнасці сталі месцам грамадскіх аб’яднанняў, а чаты — інструментам камунікацыі і кіравання грамадскай дзейнасцю. Феномен дваравых супольнасцей у тым, што ствараліся яны зусім не на патрэбу тагачасных палітычных падзей. Ад пачатку жыхары навакольных дамоў проста хацелі зрабіць свой двор больш камфортным і прывабным, але ў выніку рух перарос у сапраўдную палітычную сілу. Чаму дваравыя супольнасці - гэта амаль што дэмакратычныя інстытуты, як адбываецца іх эвалюцыя і як выжыць у пекле дваравага чата, у падкасце «Утульны горад» расказала спецыялістка па камунікацыі Лізавета Шалай.

Слухайце размову цалкам або чытайце асноўныя тэзісы ў вялікім скароце ніжэй.

Дваравыя супольнасці і дэмакратыя

Людзі, якія здолелі сабрацца па прыкмеце прыналежнасці да адной тэрыторыі, пагаварыць і вырашыць нешта агульнае, — гэта людзі, якія могуць несці адказнасць за сябе як за грамадства.

У вырашэнні агульных спраў у дварах ёсць шмат падобнага да сапраўднага парламенту. Гарачыя спрэчкі, абмеркаванні, аб’яднанні ў кааліцыі па тых ці іншых пытаннях — гэта штодзённасць жыхароў дома, якія ўсе разам вырашылі зрабіць рамонт у пад’ездзе, паставіць дамафон ці набыць пясочніцу. Лізавета Шалай прапануе пайсці яшчэ далей і пераняць іншыя дэмакратычныя практыкі для сваёй супольнасці. Напрыклад, рэгулярная змена ўлады: старшыня дома (як бы ў вас не называлася гэтая пасада) мусіць змяняцца раз на нейкі прамежак часу. Змена гэта мусіць адбывацца паводле пэўнай працэдуры, якую абіраюць канкрэтныя жыхары канкрэтнага дома. Магчыма, вы зможаце абраць старшыню простай большасцю. Магчыма, вам спатрэбіцца перадвыбарчая праграма з дэбатамі і галасаваннем з некалькімі турамі.

Дваравая сустрэча ў Гродне восенню 2020. Фота з архіву Hrodna.life

Пякельныя чаты і правілы

Многіх праблем з камунікацыяй у чатах можна было б пазбегнуць, каб усе ўдзельнікі загадзя дамаўляліся пра правілы, паводле якіх гэты чат мусіць функцыянаваць, лічыць Лізавета Шалай. Прыклады такіх правіл: забарона галасавых паведамленняў, абмежаванне па часе для абмеркавання пэўных тэм, магчымасць дадаваць новых удзельнікаў толькі пасля ўзгаднення і г. д.

Варта не забывацца, што чаты — гэта заўсёды імітацыя жывой камунікацыі. Мы дакладна не можам ведаць, з якой інтанацыяй чалавек прамаўляе тое, што мы прачыталі ў паведамленні. Таму перад тым як пакрыўдзіцца, пачаць бараніць свае межы і ісці ў контрнаступ, варта было б перапытаць, што ўсё ж мелася на ўвазе.

Слухай таксама: Адкуль бяруцца заторы ў горадзе і што з імі рабіць?

Медыятары і дваравыя канфлікты

Ніколі да гэтага ў нашым грамадстве паслуга медыятараў не карысталася попытам у шырокіх колах. Звычайна медыятары дапамагалі ў судах бакам, якія мусілі вырашыць спрэчку мірна да судовага разбіральніцтва. Аднак паслугамі медыятараў можна карыстацца і ў штодзённым жыцці.

Калі ў вашым доме даўно адбываецца канфлікт, які вы ніяк не можаце вырашыць уласнымі сродкамі, варта запрасіць такога чалавека, які будзе працаваць перакладчыкам з мовы аднаго бока на мову другога. Падаецца, што гэта нешта лішняе: няўжо мы, дарослыя людзі, не зможам дамовіцца самі без вонкавага ўмяшальніцтва? На жаль, практыка паказвае, што не. Пры гэтым інстытут медыяцыі насамрэч эфектыўна працуе нават у Беларусі. Таму калі вашыя дэбаты зайшлі ў тупік, можаце звярнуцца да медыятараў або спецыялістаў па камунікацыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…

21 студзеня 2025

Дыскрымінацыя жанчын? Вядучай «Марафону адзінства» ў Гродне заплацілі менш, чым вядучаму

Вядучая "Марафону адзінства" Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу, павінна была атрымаць…

21 студзеня 2025

У Ваўкавыску судзяць 16-гадовага студэнта. Ён сарваў сцяг

Жыхара Ваўкавыска Леаніда Трафімовіча пачалі судзіць 21 студзеня. Працэс па арт. 370 КК "Здзек з…

21 студзеня 2025