Пасля адкрыцця Новага моста на Паповіча абноўлены аўтобусны маршрут № 28 аб’яднае ранейшыя маршруты №7 і №28. Па паўднёвай частцы горада аб’яднаны маршрут паедзе як ранейшы маршрут №7. У паўночнай частцы – будзе рухацца па маршруце №28.
Аўтобусны маршрут № 28 будзе называцца “Вішнявец – Белыя Росы”.
Тралейбусы №7, 8, 10, 12, 14, 15, 23 пасля аднаўлення руху праз мост паедуць па сваіх ранейшых маршрутах.
Поўны спіс прыпынкаў аўтобуса № 28:
Вішнявец – Вішнявец-5 – Вішнявец-7 – Малахавічы – вуліца Вішнявецкая – Пошта – Крама “Нарач”- Вуліца Славінскага – Хімвалакно – Вуліца Выдавецкая – Вуліца Акульная – ГАП № 1 – Гроднажылбуд – Вуліца Хвойная – Вуліца Вольгі Соламавай – Сярэдняя школа № 37 – “Алмі” – “Фламінга” – “Еўраопт” – Крама “1000 дробязяў”- Белаграпрамбанк – Каледж эканомікі і кіравання – Вуліца Вясновая – Вуліца Фестывальная – Вуліца Болдзіна – Крама “Купалінка” – Гімназія № 5 – Вуліца Дамброўскага – Вуліца Урублеўскага – Каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайну – Радыёхваля – Вытворчасць аўтаагрэгатаў- Вуліца Гаспадарчая – Гроднааблнафтапрадукт – Дзевятоўка- Вуліца Белыя Росы.
Калі адкрыюць мост
Новы мост урачыста адкрыюць 14 красавіка а 21:30. На адкрыцці абяцаюць светла-лазернае шоу, танцы рэгуліроўшчыка і “вулічныя танцы на мосце”.
Першай па мосце праедзе калона рэтра-аўтамабіляў, машыны экстраных службаў, байкераў і веласіпедыстаў. Далей рух запусцяць для ўсяго транспарту і пешаходаў, перадае “Пул 4 регион”.
У гэты дзень з 20:30 і да канца прадстаўлення будзе часова перакрытая пантонная пераправа. З 17 красавіка яе наогул ліквідуюць.
Раней рух на мосце на Паповіча абяцалі адкрыць 17 красавіка.



