Адкрыццё мотасезона-2023 у Гродне адбудзецца 22 красавіка. Арганізатары запрашаюць усіх матацыклістаў горада і наваколля далучыцца да калоны.
Мерапрыемства ўжо цалкам узгоднена, піша “АвтоГродно” са спасылкай на арганізатара Вадзіма.
Праграма адкрыцця мотасезона ў Гродне 22 красавіка 2023:
- 12:30 – збор матацыклістаў на пляцоўцы каля філармоніі ў Гродне;
- 13:00 – старт калоны і праезд па горадзе;
- 14:00 – урачыстае мерапрыемства на пляцоўцы гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti. Там правядуць конкурсы, падораць падарункі, будзе вядоўца і музыка.
Арганізатары “Мотаадкрыцця” – удзельнікі супольнасці Free Riders Grodno. Яна было зарэгістравана ў 2021 годзе і арганізоўвала адкрыцця сезона ў апошнія два гады.

Да гэтага адкрыццё мотасезона і традыцыйны байк-рок-фестываль “Хавайся ў бульбу” арганізоўваў клуб “Насарогі” на добраахвотных пачатках і пры падтрымцы гарвыканкама. Байкеры дамаўляліся з гродзенскімі ўладамі, бо ў іх не было такіх прэтэнзій, якія ўзніклі пасля жніўня 2020 года, тлумачыў раней Hrodna.life адзін з былых арганізатараў. У 2021 пасля рэпрэсій з-за выбараў і пратэстаў многія мотаклубы праігнаравалі мерапрыемствы адкрыцця сезона.



