Трохпакаёвую кватэру з дызайнерскім рамонтам у гістарычным раёне прадаюць у Гродне. Яна размешчана па вул. Ажэшкі, 42 — насупраць чыгуначнага вакзалу. У кватэры — цёплая электрычная падлога. А пад’езд перароблены пад стыль кватэры.
Кватэра знаходзіцца на чацвёртым паверсе дзевяціпавярховага цаглянага дома 1973 года пабудовы. Агульная плошча — 70,7 м². У інтэр'еры выкарыстаны светлыя колеры і зеляніна. Ёсць зашклёная лоджыя. Санвузел сумешчаны.
— Унікальны класічны дызайн інтэр'еру кватэры прадуманы да дробязяў: ад колеру мэблі і формы свяцілень да тэкстуры шпалер, — лічаць прадаўцы.
У крокавай даступнасці размешчаны крамы, банк, школа, гімназія, дзіцячы сад, аптэка, Чыгуначны вакзал, прыпынкі грамадскага транспарту, кафэ і рэстараны. У савецкі час яго пабудавалі для эліты — палітычных дзеячаў.

У кватэры ёсць уласны падвал. У калідоры і зоне кухні, дзе плітка на падлозе, у ванным пакоі — электрычная цёплая падлога. Таксама абяцаюць добрых суседзяў і чысты пад’езд, адрамантаваны пад кватэру.

Кошт — $ 85 000.
Рэдакцыя Hrodna.life пісала і пра іншыя цікавыя кватэры.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня. Кватэру з камінам і джакузі можна купіць у Гродне