Навіны

Стала вядома, калі адкрыюць мост на Паповіча і на колькі гадоў яго хопіць

Рух па Новым мосце на вуліцы Паповіча адкрыюць у пятніцу 14 красавіка 2023 года. Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой.

Новы мост на вуліцы Паповіча. Скрыншот «Гродна Плюс»

Будаўнікі 10 красавіка 2023 года пачалі заключны этап рамонта Новага моста. Там плануюць укласці другі слой асфальтавага пакрыцця. Пасля гэтага працоўныя ўсталююць агароджу і выпрабуюць мост.

Акрамя гэтага там нанясуць разметку і ўсталююць датчыкі, якія будуць у анлайн рэжыме сачыць за станам моста і перадаваць інфармацыю ў Дарожны навукова-даследчы інстытут.

Укладка асфальта на Новым мосце. Скрыншот «Гродна Плюс»

Акрамя праезжай часткі на мосце арганізуюць пешаходную і веласіпедную зоны. Паводле словаў Гоя, мост будзе працаваць «доўгія-доўгія гады».

Раней рух на мосце на Паповіча абяцалі адкрыць 17 красавіка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024