У Гродне на месяц раней пачалі сезон атракцыёнаў у парку Жылібера. Прычына — добрае надвор’е, паведаміў тэлеканал АНТ. Да новага сезона ў парку адкрылі новы атракцыён для маленькіх дзетак — «Вусень».
«Вырашылі скарыстацца ўмовамі надвор’я. Чаму б нам не запусціць атракцыёны, калі нам дазваляе тэмпературны рэжым эксплуатацыі. Зрабілі апытанку — і ў нас з’явілася навінка з атракцыёнаў. І дзеці вельмі задаволеныя, і эфект гэты спрацаваў», — сказаў дырэктар Гродзенскага парка забаў Павел Кавалевіч.
У парку ўжо працуюць усе 15 атракцыёнаў. На зіму частку атракцыёнаў закрываюць. Тэхніка можа вытрымаць маразы да -10 градусаў. Крытыя павільёны на зіму не закрываюць. Працаваць атракцыёны будуць да канца восені.
У парку лічаць, што наплыў наведвальнікаў будзе па вачарах, калі бацькі сканчаюць працу і могуць прыходзіць з дзецьмі ў парк для адпачынку.
Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…
У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…
Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…