Навіны

У будынку млына XIX стагоддзя ў Зэльве можа з’явіцца гатэль ці аграсядзіба

У Зэльве прадаюць будынак млына XIX стагоддзя. За пабудову хочуць 30 тыс. рублёў ($ 10 тыс.). Млын можна перарабіць пад аграсядзібу альбо гасцініцу. У спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей пабудова не ўнесена.

Млын у Зэльве. Крыніца: planetabelarus.by

Плошча будынка 720 кв.м. Да трохпавярховай пабудовы прылягае ўчастак у 50 сотак. Млын размяшчаецца на рацэ Зэльвянцы побач з Зэльвенскім вадасховішчам. Да будынка праведзена электрычнасць, ёсць асфальтаваная дарога. Побач з млыном можа быць выдзелены ўчастак для пабудовы жылога дома.

Гаспадару не хапіла моцаў зрабіць там гатэль

Сённяшні ўладальнік будынка — Іосіф — разам з братамі выкупіў былы млын каля 10 гадоў таму. Ён хацеў зрабіць там гатэль. Але пасля аварыі не знайшоў сіл займацца рэканструкцыяй.

«Гэта тыповы праект млына. Першапачаткова ён быў чатырохпавярхы, у гатычным стылі. Але калі праз Зэльву праходзілі нямецкія войскі, тут былі сур’ёзныя баі і будынак моцна пацярпеў. Пасля вайны яго перабудавалі, скараціўшы вышыню да трох паверхаў. У савецкі час млын выкарыстоўваўся як склад. А потым доўга стаяў без справы, пакуль яго не выкупіў адзін энтузіяст» — сказаў гаспадар будынка Іосіф.

Млын у Зэльве ў 1941 годзе. Крыніца: mechcorps.rkka.ru

Млын на Зэльвянцы пабудавалі ў канцы XIX стагоддзя. На млыне было кола з зуб’ямі дыяметрам тры метры. На версе будынка была выкладзена дата пабудовы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024