Затрыманых фанатаў хакейнага клуба “Нёман” вызвалілі з-пад варты. Апошні з іх выйшаў 5 красавіка 2023 года. Фанаты пад падпіскай аб неразгалошванні, а прычына затрымання дасюль невядомая, паведаміў MOST.

Фанаты клуба ў сярэднім знаходзіліся ў зняволенні 15 сутак. Абвінавачванне ім не прад’явілі. Некаторыя з іх паспелі наведаць хакейны матч 4 красавіка паміж “Нёманам” і мінскім “Юнацтвам”.
“Пры такой падтрымцы мы абавязаныя былі выйграць. Некалькі разоў за гульню па целе мурашкі прабягалі. У мяне пачуццё, што я да гэтага часу ў гульні, гэта пачуццё зараджанасці, эмоцыі, яны перадаліся камандзе, і хлопцы згулялі, можна сказаць, на адным дыханні, біліся адзін за аднаго — гэта дапамагло дасягнуць выніку”, — сказаў пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў.
Калі пачалі зачыстку фанатаў
“Нёман” застаўся без фанацкага сектара пасля 9 сакавіка 2023 года. Тады лідара руху Сяргея Емяльянава і яшчэ каля 10 актыўных заўзятараў пачалі затрымліваць. Емяльянава затрымалі, калі ён выходзіў з дома. Іншых затрымоўвалі на працоўных месцах, на вуліцы і на хакейным матчы “Нёмана” супраць наваполацкага “Хіміка”.
Чытайце таксама: В Гродно идет зачистка фанатов хоккейного “Немана”
Фанаты спынілі байкот пасля жніўня 2020 года
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года фанаты вырашылі байкатаваць матчы. Фанаты хакейнага “Нёмана” вернуліся на трыбуны ў кастрычніку 2022 года. Фанаты футбольнага клуба “Нёман” байкатуюць матчы з 1 красавіка 2020 года.


