Спаборніцтвы на байдарках, каноэ і катамаранах «Нёманская вясна» абыліся 1 і 2 красавіка ў вёсцы Нямнова. Па рацэ Асташанцы сплаўляліся 14 каманд, дзве з іх прыехалі з Расіі, паведаміла БелТА.

У Нямнове пад Гроднам адкрылі байдарачны сезон
«Нёманская вясна» — 2023. Крыніца. «Вячэрні Гродна»

«Нёманскую вясну» правялі ўжо 45 раз. Усяго было 150 удзельнікаў. Для параўнання, у 2019 годзе на такія спаборніцтвы прыязджалі каля 200 чалавек.

Для каманд арганізавалі дзве дыстанцыі - слалом (кароткая дыстанцыя на дакладнасць праходжання маршрута) і раллі (праходжанне натуральных перашкодаў - завалаў, навісаючых дрэваў).

У спаборніцтвах маглі ўдзельнічаць усе жадаючыя, у тым ліку тыя, хто не мае спартовага разраду.

Чытайце таксама: Неманская весна-2019: Безумный Макс разбудил туристов-водников от спячки и накормил тушенкой