Спаборніцтвы на байдарках, каноэ і катамаранах “Нёманская вясна” абыліся 1 і 2 красавіка ў вёсцы Нямнова. Па рацэ Асташанцы сплаўляліся 14 каманд, дзве з іх прыехалі з Расіі, паведаміла БелТА.

“Нёманскую вясну” правялі ўжо 45 раз. Усяго было 150 удзельнікаў. Для параўнання, у 2019 годзе на такія спаборніцтвы прыязджалі каля 200 чалавек.
Для каманд арганізавалі дзве дыстанцыі – слалом (кароткая дыстанцыя на дакладнасць праходжання маршрута) і раллі (праходжанне натуральных перашкодаў – завалаў, навісаючых дрэваў).
У спаборніцтвах маглі ўдзельнічаць усе жадаючыя, у тым ліку тыя, хто не мае спартовага разраду.
Чытайце таксама: Неманская весна-2019: Безумный Макс разбудил туристов-водников от спячки и накормил тушенкой











