Навіны

У самым старым гандлёвым цэнтры Гродна з’явіцца эскалатар

У гандлёвым доме «Нёман» на вуліцы Савецкая плануюць усталяваць эскалатар. Яго плануюць збудаваць у 2023 годзе ў больш новым корпусе, на даху якога размяшчаецца аглядная пляцоўка і кафэ «Крыша мира», паведаміла «Перспектыва».

Эскалатар. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pexels.com

Эскалатар пабудуюць з першага да чацвёртага паверха. Мэта — больш камфортнае перасоўванне пакупнікоў па гандлёвых залах. Зараз, каб падняцца на вышэйшыя паверхі, трэба скарыстацца лесвіцай або адным з трох ліфтаў углыбіні гандлёвага цэнтра. Каб змясціць эскалатар, некаторыя буцікі і крамы плануюць пацясніць.

Хочуць мадэрнізаваць фасады

Ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама разглядаюць некалькі варыянтаў праектавання эскалатара. Акрама гэтага, кіраўніцтва гандлёвага дома «Нёман» плануе мадэрнізаваць фасады старога будынка. Падрабязнасцей пакуль не паведамілі.

У «Нёмана» новыя ўладальнікі

У жніўні 2022 года гандлёвы дом «Нёман» прадалі кампаніі «Санта Рытэйл». Яна ўваходзіць у групу кампаній «Санта».

«Санта» — холдынг, які ўключае больш за 40 кампаній. Сярод іх пастаўшчыкі сыравіны, вытворцы прадукцыі, дыстрыбуцыйныя і лагістычныя кампаніі, рытэйлерская сетка і іншыя кампаніі. У сетку ўваходзяць маркеты, супермаркеты і крамы-эканом. Па ўсёй Беларусі ў кампаніі больш за 210 гандлёвых аб’ектаў.

Гандлёвы дом «Нёман» у Гродне. Крыніца: bybezviz.by

Гісторыя гродзенскага ўнівермага

У лістападзе 1953 г. быў зацверджаны праект тыпавой трохпавярховай універсальнай крамы (універмагу). Яго распрацавалі ў адным з ленінградскіх інстытутаў па замове міністэрства гандлю СССР. Праз некалькі гадоў, у 1958-м, праект быў рэалізаваны ў Гродне.

Гродзенскі ўнівермаг, 1960-я гг. Крыніца: oldgrodno.by

У 1977 годзе пачалі будаваць дадатковую плошчу для ўнівермага. Новы корпус адкрылі ў 1981 годзе. У 1988 былі планы схаваць будынак універмага. Мяркуючы па выяве праекта, яго збіраліся закрыць пабудовай «пад гістарычную», якая б стаяла на калонах. Калі б артымалася рэалізаваць гэтыя планы, гандлёвы дом «Нёман» выглядаў бы зараз зусім інакш, а на месцы ГЦ «АВС» было б кафэ.

У сакавіку 1995 года прадпрыемства атрымала статус адкрытага акцыянернага таварыства. Сёння ў будынку ўнівермага размяшчаюцца крамы Mark Formelle, Conte, Oz.by, Edelica, «ТВОЕ», «Мегатоп», «Belwest», Foroom, Калiнка, Panda, Elema і іншыя. Працуюць рэстаран-бістро, пякарня, летнія пляцоўкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025