Каля Гродна пройдуць веласпаборніцтвы. Дзе і калі ДАІ абмяжуе рух

Пад Гродна адбудуцца спаборніцтвы па веласпорце. Праз гэта 30 і 31 сакавіка 2023 года абмяжуюць рух аўтамабіляў на дарозе Гродна — Сапоцкін, у раёне мікрараёна Баранавічы, а таксама вёсак Трычы, Лабна-Агароднікі і Сафіёва. Пра гэта паведамілі ва Упраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Спаборніцтвы па веласпорце. Крыніца: pixabay.com

Рух на дарогах, якія вядуць да садовых таварыстваў, дзяржаўная аўтаінспекцыя абмяжуе 30 сакавіка з 10:00 да 14:00, а таксама 31 сакавіка з 10:00 да 15:00.

Якія будуць маршруты спаборніцтваў

30 сакавіка веласіпедысты будуць ехаць па дарозе Гродна — Сафіёва. За паваротам на вёску Лабна-Агароднікі яны паедуць у кірунку дзяржаўнай мяжы, развярнуцца і паедуць назад.

31 сакавіка спартоўцы стартуюць з дзявятага кіламетра на дарозе Гродна — Сапоцкін (рух у бок Гродна). Веласіпедысты даедуць да мікрараёна Баранавічы, адтуль па дарозе Гродна — Сафіёва паедуць да вёскі Трычы. Потым вернуцца на дарогу Гродна — Сапоцкін і паедуць па коле.

Падзяліцца
Меткі: аўтоспорт

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025