Памежны пункт пропуска “Баброўнікі” адкрыюць на наступны дзень пасля вызвалення журналіста Анджэя Пачобута. Пра гэта 23 сакавіка сказаў міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі. 

Баброўнікі Bobrowniki Бобровники
Пункт пропуску ў Баброўнікаў. Фота: podlaski.strazgraniczna.pl

“Калі Анджэя Пачобута заўтра адпусцяць, то пераход у Баброўніках будзе адкрыты паслязаўтра”, – сказаў Камінскі.

Таксама ён сказаў, што Польшча будзе жорстка рэагаваць на дзеянні супраць Польшчы альбо польскіх грамадзян. 

Пачобута асудзілі на 8 гадоў

Палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута асудзілі да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму 8 лютага 2023 года. Праз два дні – 10 лютага – Польшча закрыла памежны пункт пропуска “Баброўнікі” на польска-беларускай мяжы. 

Тады эксперты выказалі меркаванне, што прычынай для закрыцця “Баброўнікаў” стаў прысуд Пачобуту. Але афіцыйна пра гэта ніхто не заяўляў.