Улік будуць весці з дапамогай адмысловых сістэм уліку пасажыраў. Тэндэр ад Аўтобуснага парка на закупку такіх сістэм маніторынгу пасажырапатоку заўважыў канал Urban Hrodna.
Аўтобусны парк Гродна хоча закупіць лічыльнікі пасажыраў на базе стэрэаскапічных відэакамер. Такія лічыльнікі забяспечваюць бесперапынны бескантактавы ўлік пасажыраў, што ўваходзяць і выходзяць праз дзверы транспартнага сродку.
Пакуль што купляюць пяць такіх сістэм: адну для дзвюхдзвернага аўтобуса, дзве для трохдзвернага і дзве для чатырохдзвернага.
Сістэма мусіць:
Арыентыровачны кошт закупкі - 20 тыс. рублёў. Грошы выдаткуюць з уласных сродкаў Аўтобуснага парка.
Сістэмы разлічваюць закупіць да канца красавіка.
З дапамогай сістэмы ўліку пасажыраў можна з дакладнасцю да 99% палічыць перавезеных за змену людзей. Такія сістэмы дазваляюць падлічыць загружанасць транспарту, аптымізаваць маршруты і павысіць эфектыўнасць працы гарадскіх перавозчыкаў. Таксама можна параўнаць колькасць пасажыраў і аб’ём атрыманай выручкі.
Чытайце таксама:
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…