Для Каложскай (Барысаглебскай) царквы распрацоўваюць дадатак дапоўненай рэальнасці. Дзякуючы яму можна будзе ўбачыць, як царква ў Гродне выглядала 800 гадоў таму.
Зараз дадатак актыўна тэстуюць. Для яго стварэння храм адсканавалі і алічбавалі, піша NewGrodno са спасылкай на Instagram-акаўнт Каложскай царквы.
Вэб-дадатак будзе адкрывацца па спасылцы праз QR-код. Карыстальнік зможа паглядзець, які быў дах царквы ў XII стагоддзі, як выглядала тая частка царквы, якая абвалілася ў Нёман.
Калі праграма стане шырока даступнай, пакуль не ўдакладняецца.
Чытайце таксама: В Гродно вернулась историческая копия утерянной Коложской иконы. Ее привезли из Германии