Супрацоўнікі міліцыі нікога не выпускаюць з будынка. У работнікаў канфіскавалі мабільныя тэлефоны, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

«Рытал» — гэта кругласутачная служба рытуальных паслуг у Гродне. У доступе поўны комплекс тавараў і паслуг: труны, вянкі, штучныя кветкі, крыжы, таблічкі. Абяцаюць высокую якасць сэрвісу і ўмераныя кошты.

UPD 21.30. Работнікі рытуальнага дома «Рытал» затрыманыя. Іх дапытваюць. Прычына затрымання і ператрусу дагэтуль невядомая, павеламляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

UPD 00.25 16 сакавіка. Апыталі і адпусцілі амаль усіх затрыманых, уключаючы камерцыйнага дырэктара і ягоную жонку, паведаміў чытач Hrodna.life. У супрацоўнікаў цікавіліся, ці атрымліваюць яны ад дырэктара грошы, акрамя тых, што паступаюць на карту.