Тэатралізаваную экскурсію “У госці да пана Храптовіча” запусцяць у Гродне. Яе арганізуе Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі. Будынкам, дзе зараз размяшчаецца музей, у XVIII стагоддзі валодаў менавіта Караль Храптовіч.

У час экскурсіі можна будзе даведацца пра тое, што адбывалася ў доме магната, што турбавала яго сям’ю, цешыла і суцяшала сваякоў Храптовіча. Удзельнікаў экскурсіі навучаць таксама этыкету XVIII стагоддзя.

Колькі каштуе наведаць экскурсію
Працягласць экскурсіі – 30 хвілін. Цана залежыць ад колькасці чалавек у групе:
- Без наведвання пастаяннай экспазіцыі “Эпоха. Час. Будынак”
- да 20 чалавек – 80 рублёў
- ад 21 чалавека – 100 рублёў
- З наведваннем пастаяннай экспазіцыі “Эпоха. Час. Будынак”
- да 20 чалавек – 120 рублёў
- ад 21 чалавека – 150 рублёў
Запісацца на экскурсію можна па нумары: +375 (152) 71-87-07.
Чытайце таксама: Кнігі з бібліятэкі Храптовічаў працягваюць вяртацца на радзіму. Справу пачаў ліквідаваны дзяржавай фонд


