Тэатралізаваную экскурсію “У госці да пана Храптовіча” запусцяць у Гродне. Яе арганізуе Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі. Будынкам, дзе зараз размяшчаецца музей, у XVIII стагоддзі валодаў менавіта Караль Храптовіч. 

У Гродне можна будзе завітаць “у госці” да Караля Храптовіча
Музей гісторыі рэлігіі ў Гродне на вуліцы Замкавая. Крыніца: ekskursii.by

У час экскурсіі можна будзе даведацца пра тое, што адбывалася ў доме магната, што турбавала яго сям’ю, цешыла і суцяшала сваякоў Храптовіча. Удзельнікаў экскурсіі навучаць таксама этыкету XVIII стагоддзя.  

У Гродне можна будзе завітаць “у госці” да Караля Храптовіча
Афіша экскурсіі “У госці да пана Храптовіча”. Крыніца: muzej.by

Колькі каштуе наведаць экскурсію

Працягласць экскурсіі – 30 хвілін. Цана залежыць ад колькасці чалавек у групе:

  • Без наведвання пастаяннай экспазіцыі “Эпоха. Час. Будынак”
    • да 20 чалавек – 80 рублёў
    • ад 21 чалавека – 100 рублёў
  • З наведваннем пастаяннай экспазіцыі “Эпоха. Час. Будынак”
    • да 20 чалавек – 120 рублёў
    • ад 21 чалавека – 150 рублёў

Запісацца на экскурсію можна па нумары: +375 (152) 71-87-07.

Чытайце таксама:  Кнігі з бібліятэкі Храптовічаў працягваюць вяртацца на радзіму. Справу пачаў ліквідаваны дзяржавай фонд