Навіны

У Гродне чэмпіёна Беларусі па кікбоксінгу судзяць за ўдзел ва ўзброеным фарміраванні

Кікбаксёра, байца ММА Паўла Абознага пачалі судзіць у Гродзенскім абласным судзе. Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў. Верагодна, мужчына спрабаваў уступіць у полк Каліноўскага.

Мужчыну абвінавацілі па трох артыкулах КК:

  • арт. 361. 3 ч. 1 КК «Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу»;
  • арт. 295 ч. 3 КК «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»;
  • арт. 333. 1 ч. 1 КК «Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь моцнадзейных, атрутных, атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад, зброі масавага паражэння або сродкаў яго дастаўкі, а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі».

Судзіць яго Максім Філатаў. Ён вядомы тым, што асудзіў на пяць гадоў Вітольда Ашурка, які пасля памёр у шклоўскай калоніі, і трапіў у чацвёрты пакет санкцый Еўрасаюза супраць беларускага рэжыму.

Паўлу 39 гадоў. Яго базавы від спорту — кікбоксінг. Выступае з 2000 года. У 2020 годзе выступаў у паўсярэдняй вазе — да 77 кг. Ён — чэмпіён Беларусі па кікбоксінгу, прызёр па тайскім боксе, інтэркантынентальны чэмпіён па кікбоксінгу. Правёў больш за 50 персанальных баёў. Быў трэнерам па тайскім боксе.

Павел нарадзіўся ва Украіне, паведамляет партал dissidentby.com.

Верагодна, Павел спрабаваў уступіць у полк імя Кастуся Каліноўскага, дзе выюць беларускія добраахвотнікі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025