Жанчын у Беларусі больш за мужчын, большасць з іх жыве ў гарадах, а амаль 57% жанчын маюць адно дзіця. Hrodna.life паглядзеў статыстыку аб жанчынах, якія жывуць у Гродзенскай вобласці і ў краіне агулам.
Жанчыны Гродзенскай вобласці
- 53,6% ад усіх жыхароў;
- 79,9% жыве ў горадзе, 23,1% у вёсцы;
- сярэдні ўзрост пры ўступленні ў першы шлюб — 25,5 гадоў;
- сярэдні ўзрост пры нараджэнні першага дзіцяці - 26,3;
- З 1996 года 1347 жанчын Гродзенскай вобласці ўзнагародзілі ордэнам Маці.
Жанчыны Беларусі
- 53,8% ад усіх жыхароў (амаль 5 млн);
- 78,8% жыве ў горадзе, 21,2% у вёсцы;
- сярэдні ўзрост пры ўступленні ў шлюб першы раз — 26,3 год, паўторны шлюб 38,8;
- У 56,9% жанчын ёсць адзін дзіцёнак, у 33,8% - два, а тры і больш дзяцей у 9,3% жанчын.
З 2020 года ў Беларусі за пратэсты пакаралі сама меней 534 жанчыны. Палітзняволенымі лічаць 155 жанчын, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».
- 165 жанчын пазбавілі волі;
- 304 абмежавалі волю без накіравання ў папраўчую ўстанову;
- 60 абмежавалі волю з накіраваннем у папраўчую ўстанову;
- 4 жанчын арыштавалі;
- 1 жанчыну адправілі на прымусовае лячэнне.