Новости

У Гродне ў парку Жылібера адкрываюць новую кавярню — «самы культурны фастфуд»

У парку Жылібера на месцы «Калабкоў» і «Ш&Б» адкрываецца новы фастфуд «Кулек». Установа пазіцыянуе сябе як «самы культурны фастфуд горада».

«Месца сустрэчы змяніць нельга, а вось гісторыю гэтага месца мы з табой напішам зноўку», — абяцаюць у Instagram кафэ і прапануюць дапамагчы па-новаму паглядзець на street-food.

Кафэ «Кулёк» у парку Жылібера. Фота: s13.ru

У меню гасцей чакаюць звыклы фастфуд — бульба-фры, нагетсы, цыбудевыя кольцы, а таксама піцы, ролы, бургеры, шаурма, дзесерты і дзіцячае меню.

Ежу трэба будзе забіраць на касе, там жа, дзе і рабіць заказ, піша s13.ru. Яе будуць падаваць у пакунках, на падносах. Ва ўстанове абяцаюць падаваць якасны натуральны прадукт, толькі знешне аформлены як фаст-фуд. Катлеты ў бургеры і цеста з начыннем для піцы там гатуюць уручную.

Чакаць замовы трэба будзе ад 5 да 20 хвілін у залежнасці ад пазіцыі.

Як працуе кафэ

У тэставым рэжыме ўстанова запрацуе 8 сакавіка і будзе адкрыта з 10:00 да 22:00. У гэты дзень дзяўчатам за кожныя 20 рублёў у чэку дадуць купон на 10 рублёў на наступную пакупку. Ён будзе дзейнічаць з 9 па 19 сакавіка.

Афіцыйнае адкрыццё пройдзе 15 сакавіка.

Адкрыліся замест «Ш&Б» і перарабілі выцяжку

Новая кавярня размясцілася па адрасе Ажэшка, 16 у парку Жылібера. Раней там было кафэ «Бярозка», потым працавалі «Калабкі», якія зачыніліся ў лістападзе 2020 года. Права арэнды памяшкання на тры гады выкупіла сетку «Ш&Б» за 42,3 тыс. рублёў - у 40 разоў больш, чым была пачатковая сума.

Кухню амаль цалкам перарабілі, паставілі новае абсталяванне. Каб пазбегнуць пахаў з кухні, перарабілі выцяжку і сістэму прытоку паветра ў залу. Абнавілі інтэр'ер, прыбіральні і касавую зону.

Установа разлічана на 50 пасадачных месцаў, унутры прадугледжана дзіцячая зона. Да лета ва ўнутраным дворыку збіраюцца пабудаваць крытую тэрасу. Увечары на ёй будуць праходзіць мерапрыемствы. Калі пацяплее, паставяць столікі і ля самага ўваходу.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025