Саўлюс Коціс прызнае датычнасць свайго бізнеса да магчымай схемы абходу санкцый супраць “Гродна Азот”. Удзел яго кампаніі ў схеме раней раскрыў журналісцкі расследавальніцкі цэнтр Siena.

Бізнесмен, які жыве і працуе ў Кыргызстане, публічна выбачыўся і аб’явіўся аб прыпыненні дзейнасці, звязанай з магчымым парушэннем санкцый.
“Я згару ў вогнішчы сораму і нянавісці да сябе”, – напісаў пра сітуацыю Коціс.
Як менавіта абыходзілі санкцыі?
Журналісты-расследавальнікі выявілі ланцужок кампаній, пра якія ў Літву ўвозілі беларускі карбамід. Яго адзіным вытворцам у Беларусі з’яўляецца “Гродна Азот” – прадпрыемства з санкцыйнага спісу Еўрасаюза.
Але ў Літву тавар прадавала фірма-пракладка “Тэхнаспецтрэйдынг”. Схема працавала, бо пад санкцыямі толькі юрыдычна асоба “Гродна Азот”, але не яго прадукцыя.
Чытайце падрабязней: Фирма-прокладка от райисполкома и путь в Дубай через Литву. Как “Гродно Азот” обходит санкции
Перавозку груза чыгункай аплаціла клайпедская фірма “Girera”, а пакупніком была кыргызская кампанія “Місір.Ко”, акцыянерам якой з’яўляецца Коціс.
«“Місір.Ко” (я саўладальнік) займалася экспартам беларускіх угнаенняў у студзені-лютым гэтага года. Кантракт быў падпісаны і выкананы маімі партнёрамі на падставе сертыфікатаў, што гэта не санкцыйны прадукт. (…) Я прыношу прабачэнні перад усімі, каго расчаравалі безадказныя паводзіны маіх калег і мае», – патлумачыў Саўлюс Коціс.
Прадпрымальнік запэўнівае, што кантракт на пастаўку карбаміду скасаваны, а дзейнасць «Місір.Ко» прыпыненая.
Праваахоўнікі правядуць расследаванне
У канцы лютага праваахоўныя органы Літвы заявілі аб правядзенні маштабнага дасудовага расследавання па фактах кантрабанды беларускіх угнаенняў і парушэння санкцый. Падчас следства было затрымана 3 тысячы тон карбаміду — такі груз зафіксавалі журналісты «Siena» і «Atvira Klaipėda» на тэрыторыі клайпедскай кампаніі «Birių krovinių terminalas» (BKT) у пачатку лютага.


