У Гродне і Слоніме 1 сакавіка затрымалі школьнікаў і навучэнцаў каледжаў праз удзел у зборы прыхільнікаў «ПВК Р’ёдан». Гродзенская міліцыя шукае інфармацыю пра заклікі ў сацыяльных сетках. Праз сход падлеткаў у Гомелі распачатая крымінальная справа.

Пра затрыманні паведаміла Гродзенская абласная інспекцыя па справах непаўналетніх. У школах затрымлівалі непаўналетніх, якія маюць дачыненне да распаўсюджвання заклікаў да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, удакладнілі ў інспекцыі.

“Міліцыя ў курсе аб’яднанняў падлеткаў, усе сацыяльныя сеткі праходзяць маніторынг, зараз праводзіцца прафілактычная работа па недапушчэнні парушэнняў заканадаўства”, – цытуе S13 УУС Гродзенскага аблвыканкама.

ЧВК РЕДАН подростки
Фота: Telegram-канал “ЧВК Редан”

Па гродзенскіх сацсетках разышоўся анонс “сустрэчы” “Р’ёдан” у Triniti 4 сакавіка. У школьных і бацькоўскіх чатах з’явіліся папярэджанні не пускаць туды дзяцей без суправаджэння. У сацсетках працягваюць з’яўляцца публікацыі з заклікамі да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у розных гарадах Беларусі, расказаў прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч.

Сустрэчу заклікаюць адмяніць самі арганізатары

Пры тым у Telegram-канале «время „редан“ Гродно», дзе таксама публікавалі анонс сустрэчы ў Triniti, ужо заклікаюць не ісці на яе, так як “вас будуць чакаць адны мянты, і можа быць парачка оффнікаў”. “Нам не патрэбныя канфлікты з мянтамі, мы проста хочам каб б да нас перасталі да***цца”, – пішуць у канале “ЧВК Редан Беларусь”.

У школах Гродна затрымліваюць вучняў праз "ПВК Р'ёдан". Правяраюць сацыяльныя сеткі
Фота: “ЧВК Рёдан”, Telegram

У каналах падкрэсліваюць, што рух падлеткаў апалітычны. “Калі вы бачыце на аве сцяг – значыць гэта альбо пастка мянтоў, альбо людзі, якія хочуць выкарыстоўваць нас для сваіх патрэб”, – пішуць удзельнікі. Таксама скардзяцца на з’яўленне мноства фэйкавых заклікаў і правакацый.

Праз сходку ў Гомелі завялі крымінальную справу

У Гомельскім гандлёвым цэнтры “Сакрэт” 28 лютага 2023 года была запланаваная сустрэча падлеткаў “ПВК Р’ёдан”. У выніку міліцыя затрымала 200 чалавек, з якіх 183 аказаліся непаўналетнімі. На выхадзе з гандлёвага цэнтра сілавікі прымянілі гумовыя дубінкі. Таксама ў падлеткаў правяралі мабільныя тэлефоны.

Узбуджана справа паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Следчыя шукаюць арганізатараў масавага збору.

Затрыманні і ператрусы ў сувязі з “сустрэчамі” “ПВК Р’ёдан” праходзяць таксама ў Расіі і Украіне.

Што такое “ПВК Р’ёдан”

«Р’ёдан» — новы рух аматараў анімэ ў Расіі, Украіне і Беларусі. Ён заснавана на манзе [японскіх коміксах – Hrodna.life] Hunter X Hunter, якая выходзіць з 1998 года, і анімэ-серыяле паводле яе. Удзельнікі “ПВК Р’ёдан”, або “павукі”, як яны сябе называюць, плануюць масавыя бойкі з мігрантамі і прадстаўнікамі іншых субкультур: “спорцікамі” (аматарамі здаровага ладу жыцця), скінхэдамі, “офнікамі” (каляфутбольнымі фанатамі) праз тое, што ты на іх нападаюць.

У Hunter X Hunter апавядаецца пра фантастычны свет, населеным чароўнымі жывёламі і людзьмі, якія на іх палююць. Адзін з персанажаў – верхавод злачыннай групоўкі “Павукі” Генэ Р’ёдан. Удзельнікі групоўкі б’юць сабе татуіроўкі ў выглядзе павука з парадкавым нумарам. У 2020 годзе ў Японіі выпусцілі мерч паводле мангі з выявай павука.