Новости

У Гродне распаўсюджваюць навіну пра смяротныя духі. Чаму гэта фэйк

Па гродзенскіх пабліках і групах распаўсюджваецца інфармацыя пра духі, панюхаўшы якія, чалавек памірае. Духі нібыта прапануюць купіць і панюхаць перад тым «людзі з Украіны». У паведамленнях гэта называюць «хімічнай дыверсіяй». У гродзенскай міліцыі пракаментавалі сітуацыю.

Двое чытачоў распавялі Hrodna.life, што такую інфармацыю пра духі ім дасылалі іх бацькі і прасілі нічога не нюхаць.

Паведамленне пра духи-атруту, якое распаўсюджваюць у Гродне. Скрыншот Newgrodno.by

У міліцыі Newgrodno.by пацвердзілі, што такая рассылка — фэйк. Ніякай інфармацыі пра нешта падобнае няма, гродзенцам не варта верыць чуткам і панікаваць.

Першапачаткова інфармацыя пра духі-забойцы з’явілася ў Расіі. Пазней, крыху змененая, яна дайшла да Беларусі і з’явілася ў Гроднае. Звестак пра рэальныя выпадкі шкоды, атрыманай ад якога-небудзь парфюму, няма.

Чытайце таксама: Как мошенники обманывают гродненцев в сети и как не стать их жертвой

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025