Гродзенскі ГУБАЗіК выклікае на “прафілактычную гутарку” ўдзельнікаў гульні Night City. Вядома як мінімум пра пяць выклікаў. Прычына – данаты на дапамогу рэпрэсаваным і фотаздымкі ў сацыяльных сетках, паведаміла “Гарадзенская праваабарона”. 

Силовики в Гродно 20 сентября. Фото: Елена Ковальчук
Сілавікі ў Гродне. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Адну з удзельніц гульні выклікалі ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Таксама ў яе дома вынялі ўсю тэхніку. “Зараз вядомыя прозвішчы трох чалавек [якіх выклікаюць на “гутарку” – Hrodna.life], яшчэ двух чалавек бачылі ў Telegram-канале сілавікоў”, – сказаў Hrodna.life адзін з гульцоў і арганізатараў Night City Андрэй Мялешка.

Чаго хочуць сілавікі

Cілавікі прапануюць прыйсці з павіннай на “прафілактычную гутарку”, выдаліць усе свае каментары і “пайсці дадому спаць спакойна”.

Чытайце таксама: В Гродно появился Telegram-канал, который деанонимизирует участников протеста

Некаторыя з удзельнікаў гульні, якіх выклікаюць, працуюць у сферы IT. На думку Андрэя Мялешкі, тое, што яны паралельна граюць у Night City, можа быць супадзеннем.

Адкуль сілавікі могуць ведаць пра данаты

Facebook Pay захоўвае і не выдаляе з кабінета звесткі пра тое, куды данаціў карыстальнік. Атрымаўшы доступ да акаўнта, сілавікі атрымоўваюць доказ, што данат быў накіраваны на грамадска-палітычныя кампаніі. Таксама сілавікі працуюць па спісах з банкаў, шукаючы там плацяжы на карысць Facebook. Сёння гэта асноўны шлях выхада на донараў, напісаў у сваім Telegram-канале кіраўнік фонда BYSOL Андрэй Стрыжак. 

Што такое Night City

Night City – інтэрактыўная гульня з элементамі логікі і рызыкі. Каманды ўдзельнікаў перасоўваюцца па начным горадзе, каб шукаць і разгадваць заданні. Разгадаўшчы задачу, яны атрымліваюць падказку куды трэба рухацца далей. Night City існуе з пачатку 2000-х гадоў. З 2021 года ў Гродне гульню не праводзяць. Але гульцы ўдзельнічаюць у міжнародных гульнях у іншых гарадах.