Новости

Марзалюк або Бондарава? Прыхільнікі ўлады высвятляюць, хто «псеўдапатрыёт», а хто сапраўдны

На сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета рэспублікі 22 лютага дэпутат Ігар Марзалюк задаў генпракурору Андрэю Шведу пытанне наконт актыўнасці ў сацсетках «блогераў-псеўдапатрыётаў». Пра гэта напісала прэс-служба парламента. Вольга Бондарава з Гродна абурылася выказваннямі дэпутата і ў адказ таксама напісала зварот у пракуратуру.

Марзалюк наступае

«Ігар Марзалюк звярнуў увагу генеральнага пракурора на актыўнасць у сацыяльных сетках групы „блогераў-псеўдапатрыётаў“, якія публікуюць матэрыялы, што выказваюць негатыўнае стаўленне да беларускай дзяржавы, культуры і мовы, і папрасіў органы пракуратуры даць прававую ацэнку такой дзейнасці», — сказана ў паведамленні.

Ігар Марзалюк — доктар гістарычных навук, прафесар, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы.

Чытайце таксама: Марзалюк: парламент будзе працаваць над новай Канстытуцыяй, патрэбныя рэферэндумы правядуць

Некалькімі днямі раней на СТБ Марзалюк заклікаў да папулярызацыі беларускай мовы.

«Ну, гэта ўжо проста нейкае нацысцкае дно. Што ён нясе? Гэта дакладна дэпутат парламента? Парламента краіны, дзе паводле Канстытуцыі дзве дзяржаўныя мовы? Якая яшчэ «пазітыўная дыскрымінацыя» рускай мовы, пан Марзалюк? Вы што, наогул ку-ку? Украіны вам мала?" — адрэагавала інфаспецназаўка з Гродна Вольга Бондарава.

Вольга Бондарава — праўладная актывістка, раней судзімая за кантрабанду цыгарэт у Польшчу. Актыўна змагаецца з усімі, хто выступаў супраць рэжыму, а таксама з кніжкамі, мастакамі і нават монстрамі. З верасня 2023 — студэнтка педуніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура».

Вараніца падтрымлівае

У канале ў яшчэ адной праўладнай актывісткі з Гродна, Святланы Вараніцы, Вольга пад псеўданімам Інгеборга Радзівілаўна выказвалася за «нармальную» і «адзіную» дзяржаўную мову для Беларусі.

Святлана Вараніца — намесніца старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», «Чалавек года Гродзеншчыны» ў 2021-м.

На думку Вараніцы, тое, што робіць Бондарава — гэта «прасоўванне ідэй шавінізму і (або) здрада інтарэсам Беларусі як суверэннай дзяржавы». Таксама яна лічыць, што «Вольга Бондарава зусім бессаромным чынам займае чужое месца на дзённай форме навучання, якое фінансуецца ў тым ліку з падаходнага падатку грамадзян краіны».

Бандарова не здаецца

Раніцай 23 лютага Вольга Бондарава зрабіла ход у адказ супраць Марзалюка і яго адносін да беларускай і рускай моў. У сваім канале яна апублікавала зварот у Генеральную пракуратуру. У дакуменце Бондарава піша:

«Лічу сваім абавязкам звярнуцца ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з просьбай даць прававую ацэнку выказванням дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Марзалюка, якія ён зрабіў 21.02.2023 г. у эфіры перадачы „Па сутнасці“ на СТБ. У прыватнасці, выказванняў, якія апраўдаюць дыскрымінацыю адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025