Марзалюк: парламент будзе працаваць над новай Канстытуцыяй, патрэбныя рэферэндумы правядуць

pac.by

Адной з задач новага парламента стане праца над новай Канстытуцыяй і новай мадэллю палітычнай сістэмы. Пра гэта 5 лістапада на сустрэчы з выбаршчыкамі заявіў дэпутат Ігар Марзалюк, паведамляе mspring. online.

Сустрэча з выбаршчыкамі дзейнага дэпутата парламента, які балатуецца на другі тэрмін, Ігара Марзалюка, прайшла ў сярэдняй школе №40 Магілёва.

Паводле словаў спадара Марзалюка, Беларусь за 25 гадоў прайшла вельмі вялікі і зусім неадназначны шлях, і выкарыстала той рэсурс, які быў, у тым ліку рэсурс савецкі.

– Таму задача для парламента – праца над новым варыянтам Канстытуцыі, над новай мадэллю палітычнай сістэмы. Ясна, што ўсё гэта будзе праходзіць праз рэферэндумы. Ясна, што гэта ўсё будзе праходзіць з улікам меркаванняў абсалютнай большасці грамадзян. Усё гэта будзе, – заявіў Марзалюк.

Ён таксама распавёў, што ўжо ёсць «17 розных варыянтаў Канстытуцыйнага акту». Пакуль у парламент ніякіх прапановаў не ўнесена, ідзе праца на ўзроўні Канстытуцыйнага суда і іншых арганізацый, піша tut.by.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

– Гэта праца працяглая, карпатлівая, яе неабходна будзе правесці парламенту новага склікання, – растлумачыў дэпутат. – Канстытуцыйны акт прадугледжвае – з таго, што я магу сказаць, – пераразмеркаванне функцый улады. Гэта больш улады парламенту, які будзе кантраляваць прэм’ер-міністра.

Паводле словаў спадара Марзалюка, будзе таксама адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа.

– Менавіта беларуская ўлада, якую абвінавачвалі ва ўсіх грахах, асэнсавана будзе ісці на лібералізацыю і ў бок большай свабоды па гэтых напрамках. Таму што для нас самае галоўнае – захаваць беларускую дзяржаўнасць, зрабіць Беларусь цалкам легітымнай краінай у свеце, прызнанай усімі, – адзначыў Марзалюк.

Пазней Ігар Марзалюк заявіў, што бягучыя парламенцкія выбары – «апошнія па мажарытарнай сістэме».

Марзалюк высунуўся на другі тэрмін ад Магілёўска-Ленінскай акругі № 84.

У сакавіку 2019 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшы час у Беларусі будзе ці новая Канстытуцыя, ці будуць уносіцца змяненні ў дзейную.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: