Навіны

Пакуль у Грандзічах дабудоўваюць новую школу, супрацоўнікі сферы адукацыі звальняюцца

Новую школу ў мікрараёне Грандзічы плануюць адкрыць да пачатку 2023/2024 навучальнага года. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на кіраўніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскай вобласці Руслана Абрамчыка.

Школа ў Грандзічах-3, канец жніўня 2022 года. Фота: «Вечерний Гродно»

«Мы плануем у гэтым годзе да 1 верасня прыйсці з новай школай у горадзе Гродна, у мікрараёне Грандзічы», — сказаў Абрамчык. Ён адзначыў, што сістэма адукацыі ў супрацы з будаўнікамі павінны забяспечыць дзяцей школамі ў крокавай дасяжнасці. Асабліва ў новых мікрараёнах, якія хутка растуць.

Адкрыццё школы пераносяць ужо трэці раз

Адкрыць новую школу ў Грандзічах планавалі ў жніўні 2022 года. Але ў траўні 2022 года паведамілі, што будаўніцтва школы скончаць 31 снежня 2023 года. У канцы снежня 2022 года старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой паабяцаў адкрыць школу ў верасні 2023 года.

Прычынай затрымак будаўніцтва называлі недахоп сродкаў. У жніўні 2022 года ступень гатоўнасці будынка была прыблізна 70%. У 2022 годзе на яго будаўніцтва было прадугледжана выдаткаваць 6 млн рублёў. Пакуль дзеці з Грандзіч ездзяць у школы на Дзевятоўцы — СШ № 32, 27 і 28.

Што вядома пра новую школу

Новая школа будзе разлічана на 44 класы для 1020 вучняў на змену. Установа будзе працаваць у дзве змены. Таксама там размесцяць басейн на 300 кв.м воднай паверхні.

Школы будуюць, а настаўнікі сыходзяць

У 2022 годзе сфера адукацыі ў Беларусі страціла 5 тыс. чалавек. Гродзенская вобласць разам з Магілёўскай і Мінскам сталі «лідарамі» у страце кадраў. Перавышэнне звальненняў над прынятымі супрацоўнікамі было каля 900 чалавек у кожным выпадку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025