У Гродне паведамілі аб затрыманні дзвюх групаў незаконных мігрантаў «усходніх нацыянальнасцяў». Іх знайшлі ўчастковыя інспектары. А з 15 па 17 лютага ў Беларусі правялі Рэспубліканскае комплекснае мерапрыемства «Нелегал». Дакладную колькасць затрыманых не назвалі.
«Грамадзяне ўсходніх нацыянальнасцяў», якія прыехалі ў Гродна, «хаваліся на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна», але іх «вылічылі» ўчастковыя, адзначаюць у рэпартажы. У адным з выпадкаў прычынай разглядаў стаў канфлікт з жыхарамі дома.
Асаблівую ўвагу замежнікам, якія не маюць рэгістрацыі і пры гэтым пражываюць у Гродне, надалі падчас правядзення мерапрыемства «Нелегал». У выніку затрымалі дзве групы недакументаваных мігрантаў, распавяла намесніца начальніка аддзела грамадзянства і міграцыі Кастрычніцкага РУУС Гродна Лілія Краўчук. На відэа «Гродна Плюс» бачна, як людзі дрэмлюць у калідоры ўстановы.
Да затрыманых ужылі дэпартацыю ў добраахвотным парадку. Траіх змясцілі ў ІЧУ Кастрычніцкага РУУС для высвятлення асобы. «Выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства сярод грамадзян Туркменістана, Узбекістана і Таджыкістана. Замежныя грамадзяне прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Штраф накладзены ў суме больш за 1300 беларускіх рублёў», — удакладніла Лілія Краўчук і парэкамендавала замежнікам выконваць міграцыйнае заканадаўства Беларусі.
Да гэтага, 18 лютага, міліцыя паведаміла пра затрыманне групы з 94 нелегальных мігрантаў на аграсядзібе пад Менскам. Іх затрымлівалі з АМАПам. Мігранты аказаліся грамадзянамі Алжыра, Афганістана, Егіпта, Емена, Ірака, Сірыі, Марока і Пакістана. Яны заехалі ў Беларусь з Расіі без беларускіх візаў наземным транспартам, а затым планавалі перабрацца ў Еўропу. Людзей часткова ўжо дэпартавалі, часткова затрымалі для высвятлення асобы. 54 замежнікі атрымалі адміністрацыйныя штрафы і права добраахвотна пакінуць краіну. У чацвярых ўжо была забарона на ўезд у Беларусь, атрыманая раней.
Па законе, большасць замежнікаў, якія прыехалі ў Беларусь, павінны зарэгістравацца на працягу 10 каляндарных дзён.
Абвастрэнне сітуацыі з мігрантамі, якія спрабавалі незаконна перасекчы польскую, літоўскую і латышскую межы з боку Беларусі, доўжылася амаль год. 26 траўня 2021 года Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Мы спынялі наркотыкі і мігрантаў — зараз будзеце самі іх есці і лавіць». Імавернасць таго, што Беларусь у адказ на санкцыі Захаду праз палітвязняў пачне прапускаць мігрантаў, разглядалася экспертамі яшчэ ў 2011 годзе. Плынь мігрантаў з Блізкага Усходу павялічылася ў траўні 2021. За 2021 год іх стала больш у 4 разы, чым было да таго. Колькасці авіярэйсаў з усходніх краін у Беларусь таксама павялічылі. У адказ памежнікі суседніх краін атрымалі права адпраўляць назад мігрантаў, якія нелегальна ўехалі з Беларусі. Беларускія памежнікі не перашкаджалі спробам перасекчы межы ЕС з боку Беларусі, а міграцыйная служба не цікавілася наяўнасцю рэгістрацыі ў гэтых замежнікаў.
Больш за ўсё замежнікаў спрабавалі трапіць праз Беларусь у Польшчу, не хаваючы, што далей паедуць у Нямеччыну. Польшча ўвяла надзвычайнае становішча каля мяжы з Беларуссю 2 верасня 2021 года. Яно закранула 183 населеных пункта і дзейнічала да лета 2022. Таксама ў 2021 годзе Польшча пачала будаваць на мяжы з Беларуссю металічны плот да 5 м даўжынёй у 186,25 км. Раней агароджу на мяжы з Беларуссю пачалі ўладкоўваць Літва і Латвія. Латвія захоўвае рэжым надзвычайнага становішча на мяжы да гэтага часу.
Праз збор групы ў некалькі тысяч мігрантаў каля мяжы ў лістападзе 2021 Польшча закрыла памежны пераход «Кузніца"("Брузгі»). Мігранты зладзілі штурм, пасля якога засталіся стаяць лагерам ля нейтральнай паласы. Пазней беларускі бок усё ж размясціў іх у транспартна-лагістычным цэнтры побач з пунктам пропуску. Туды прывозілі гуманітарную дапамогу і прыязджаў Лукашэнка, афіцыйная прэса называла прыезджых уцекачамі. Мігранты пакінулі лагістычны цэнтр толькі ў сакавіку 2022. Частку з іх эвакуявалі рэйсам з Мінска ў Эрбіль, іншыя чакалі наступных рэйсаў. Памежны пераход у Кузніцы зачынены і цяпер.
Чытайце таксама: Некоторые пришли пешком, визы просрочены, понимают, что их используют. Что рассказали мигранты из лагеря под Гродно
Пра спробы незаконнага перасячэння мяжы і арышты людзей, якія ўдзельнічаюць у злачынных схемах перавозкі мігрантаў далей на Захад паведамляюць дагэтуль. Беларускі бок паведамляе пра смерці людзей на мяжы і вінаваціць у гэтым памежнікаў краін ЕС.
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…