Новости

Камітэт дзяржкантролю хоча аштрафаваць «Лідскае піва». Сума штрафу роўная гадавому прыбытку кампаніі

Камітэт дзяржкантролю Беларусі праверыў ААТ «Лідскае піва». Па выніках праверкі кампанія атрымала штраф на 35,8 млн рублёў (€ 12 млн па курсе Нацбанка на 20 лютага). «Лідскае піва» не пагадзілася са штрафам і звярнулася ў раённы суд, піша Office Life са спасылкай на прадстаўнікоў кампаніі.

У 2021 годзе чысты прыбытак «Лідскага піва» склаў 38 млн рублёў. Гэта € 12,6 млн па сярэднім курсе еўра за 2021 год — амаль такая ж сума, як штраф, прызначаны Камітэтам дзяржкантролю.

За 2022 год справаздачныя дадзеныя пакуль не апублікаваныя. Пры тым вядома, што за ліпень-верасень 2022 года ў параўнанні з тым жа перыядам 2021 года выручка «Лідскага піва» павялічылася на 37,5%. Яе аб’ём (€ 105,3 млн) ужо перавысіў паказнік за ўвесь мінулы год (€ 97,5 млн).

Прагноз быў някепскі, але яго скасавалі

У сувязі з магчымым штрафам асноўны ўладальнік акцый кампаніі фінскі канцэрн Olvi адмяніў свой фінансавы прагноз, апублікаваны 10 лютага, і пакуль не будзе публікаваць новы. Прадстаўнікі «Лідскага піва» лічаць, што судовае разбіральніцтва можа заняць некалькі месяцаў.

Згодна са скасаваным прагнозам на 2023 фінансавы год, Olvi Group чакала зніжэння скарэктаванага аперацыйнага прыбытку ў параўнанні з мінулым годам. Гэта патлумачылі нявызначанасцю для бізнес-аперацый у Беларусі, звязанай з вайной ва Украіне, у тым ліку з уплывам абменных курсаў. Аднак кампанія прадугледжвала рост продажаў і выручкі.

Продаж забаранілі пад пагрозай нацыяналізацыі

Пасля пачатку вайны ў Украіне фінская кампанія Olvi абвесціла пра спыненне экспарту сваіх прадуктаў у Расію і выхад з бізнэсу ў Беларусі. Продажы «Лідскага піва» перашкодзіла тое, што прадпрыемства ўнеслі ў спіс актываў, на продаж доляў у якіх замежным уласнікам патрэбны дазвол беларускіх уладаў.

В начале июля белорусские власти забаранілі замежным акцыянерам беларускіх прадпрыемстваў з «несяброўскіх» краін адчужэнне належных ім доляў (акцый) у статутных фондах беларускіх юрыдычных асоб.

Тым не менш, яшчэ ў справаздачы за трэці квартал 2022 года Olvi дзялілася планамі аб продажы завода «цягам наступных 12 месяцаў», адзначала, што перамовы «ідуць па планах», і падчас іх «паступалі новыя запыты». Такі ж тэрмін продажу — год — быў названы і ў справаздачы Olvi за першае паўгоддзе 2022 года.

У першай палове лістапада Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў замежны бізнэс, што прадаць беларускія актывы і сысці не атрымаецца: «Ніхто нічога не прадасць з замежным капіталам — гэта будзе нацыяналізавана». Спецыяльным указам ён забараніў рэарганізацыю юрыдычных асоб з капіталам з «несяброўскіх» краін. У спіс забароны на продаж трапілі 1849 юрыдычных асоб, зарэгістраваных у Беларусі.

Чытайце таксама: Из Беларуси не отпустят «ЛамаГолд», «Бургер Кинг» и «Кроноспан». Почти 2000 компаниям запретили продавать иностранную долю — кто в списке из Гродненской области

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025