Навіны

Вынеслі прысуд фігурантам «Рабочага руху». Сярод іх ёсць і гродзенцы

17 лютага ў Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуды 10 палітвязням і абвінавачаным па справе «Рабочага руху». Іх абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве і па шэрагу іншых артыкулаў. Сярод іх — чацвёра гродзенцаў: супрацоўнікі «Гродна Азот» і «Хімвалакно». Прысуд апублікавала gp.by.

Колькі атрымалі гродзенцы?

Супрацоўнікаў «Гродна Азот» асудзілі:

  • Сяргея Шэлеста — 14 гадоў калоніі,
  • Уладзіміра Жураўко — 15 гадоў калоніі,
  • Андрэя Пагерыла — 14 гадоў калоніі.

Іх абвінавацілі па арт. 188 «Паклёп», ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве», ч. 3 арт. 361−1 КК «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім». Андрэй Пагерыла — адзіны, хто часткова прызнаў віну — у паклёпе.

Сяргей Шэлест, па версіі следства, збіраў разнастайную інфармацыю з «Гродна Азота»: пра звольненых работнікаў, рамонтных працах. Закінуў у скрыні гродзенцам 3 500 канвертаў з «паклёпніцкімі ўлёткамі» на кіраўніка прадпрыемства і заклікам уступіць у «апазіцыйны» прафсаюз. Беларуская дыяспара з Бостана заплаціла яму не менш за 11 200 рублёў.

Андрэй Пагерыла паклёпнічаў на кіраўніка «Гродна Азота», разаслаў 3500 канвертаў, заклікаў работнікаў дзяржпрадпрыемстваў да страйку. Адпраўляў куратарам дадзеныя аб руху ваеннай тэхнікі па Гродзенскай вобласці. Атрымаў не менш за $ 13 000.

Уладзімір Жураўка таксама распаўсюджваў хлусьню пра кіраўніка гродзенскага прадпрыемства. Збіраў фінансавую інфармацыю, аб уразлівых месцах, асабістым жыцці работнікаў. За гэта змог пакласці сабе ў кішэню не менш € 2000 і $ 3400.

Супрацоўніка «Хімвалакно» Валянціна Цяраневіча асудзілі да 12 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 356, ч. 3 арт. 361−1 КК. Ён нібыта падаваў службовую інфармацыю аб пераадоленні санкцый, контрагентах, найменні і колькасці прадукцыі. Распаўсюджваў экстрэмісцкія налепкі.

Якія тэрміны атрымалі іншыя фігуранты?

Таксама пакаралі:

  • Ганну Аблаб — 11 гадоў калоніі,
  • Аляксандра Гашнікава — 14 гадоў калоніі,
  • Сяргея Дзюбу — 12 гадоў калоніі,
  • Ігара Мінца — 12 гадоў калоніі,
  • Сяргея Шамецька — 12 гадоў калоніі.

Іх абвінавацілі па ч. 1 арт. 356, ч. 3 арт. 361−1 КК.

  • Аляксандра Капшуля — 15 гадоў калоніі.

Яго абвінавацілі ч. 2 арт.295 «Падробка або наўмыснае знішчэнне маркіроўкі агнястрэльнай зброі», ч. 1 арт. 356, ч. 3 арт. 361−1 КК.


Ініцыятыва «Рабочы рух» прызнаная экстрэмісцкім фарміраваннем з забаронай яе дзейнасці. Па версіі следства, удзельнікі фарміравання здзяйснялі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці і незаконна збіралі і перадавалі замежнікам, у тым ліку спецслужбам ЗША і Літвы, сакрэтную інфармацыю пра беларускія прадпрыемствы. Гэтая інфармацыя тычылася санкцый і супрацьдзеяння ім.

Некаторыя ўдзельнікі арганізацыі «Рабочы рух» планавалі варыянты блакавання вытворчасці «Гродна Азот» і «БМЗ» для парушэння працы, пашкоджання і знішчэння іх маёмасці. Таксама ўдзельнікі «Руху» нібыта планавалі на «Гродна Азот» дыверсію з гібеллю людзей.

Суд па справе «Рабочага руху» зрабілі закрытым. Крымінальная справа складалася з 38 тамоў - у тым ліку сакрэтнага.

Чытайце таксама: Дыскрэдытацыя, эміграцыя сведак, Ціханоўская. 13 фактаў пра справу «Рабочага руху», дзе фігуруюць чатыры гродзенцы

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025