Міжнародны лагістычны хаб хочуць арганізаваць на месцы недабудаванага аэравакзала ў Абухаве пад Гродна. Там плануюць размясціць аб’екты оптавага і рознічнага гандлю, паведамілі на сайце свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) «Гроднаінвест».
Рэканструяваць будынак будзе ТАА «ЗахадТрансМяжа» — рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) «Гроднаінвест». Туды кампанія ўвайшла ў 15 лютага 2023 года акурат з праектам пераўтварэння даўгабуда ў Абухаве.
На месцы аэравакзала створаць комплекс адміністрацыйна-гаспадарчых і складскіх памяшканняў, пабудуюць пад’яздныя шляхі, паркоўкі, рулежныя дарожкі для самалётаў і грузавы перон. Існуючыя пабудовы часткова зруйнуюць.
На рэалізацыю праекта плануюць выдаткаваць $ 35 млн. Першую чаргу будаўніцтва плануюць скончыць да канца 2025 года. Гэта дазволіць арганізаваць каля 100 працоўных месцаў.
У СЭЗ «Гроднаінвест» лічаць, што новы комплекс палепшыць лагістычны патэнцыял Гродзенскай вобласці і прыцягне інвестыцыі. Ён дазволіць стварыць спалучэнне лагістычных цэнтраў у Брузгах (аўтамабільны і чыгуначны), у Абухаве (аэрапорт), а таксама ў Свіслачы (аўтамабільны і ў планах чыгуначны).
Польшча часткова закрыла мяжу з Беларуссю, у тым ліку пункты пропуску, побач з якімі ўжо былі пабудаваныя буйныя лагістычныя цэнтры. Зараз не працуюць пункты «Брузгі» (закрыты з лістапада 2021) і «Берастаіца» (з лютага 2023). Там лагістычныя цэнтры дзейнічалі з 2016 і 2019 гадоў адпаведна. Побач з Бераставіцай планавалі таксама збудаваць новую зону чакання для грузавікоў.
Аэравакзал каля Абухава пачалі будаваць у 1985 годзе. Да пачатку 1990-х паспелі пабудаваць 9-павярховы адміністрацыйны корпус на 18,5 тысяч квадратных метраў, залы чакання і эстакады. З развалам СССР будаўніцтва замарозілі.
Будынак спрабавалі прадаць 11 гадоў. За гэты час цана аэравакзала змянялася ад 23 млн недэнамінаваных рублёў у 2010 годзе (сёння — 2,3 тыс. рублёў) да 1 базавай велічыні (21 рубель) у 2016. У 2020 цана будынка склала 185 рублёў. За столькі ж яго і выкупілі ў траўні 2021.
Чытайце таксама: Аэравакзал за $ 40. З аўкцыёну прадалі самы вялікі занядбаны будынак Гродна
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…