В агрогородке Щорсы продают необычное здание. За него просят 9950 рублей. Остальные постройки комплекса зданий бывшей усадьбы Хрептовичей уже продали, пишет Onliner со ссылкой на Новогрудский райисполком.

Будынак прадаюць паўторна, з паніжэннем першапачатковага кошту на 50%. У апісанні аб’екта ад Дзяржаўнага камітэта маёмасці стаіць «будынак нявызначанага прызначэння». Тым не менш, прызначэнне пабудовы вядома — гэта вяндлярня XIX—XX стагоддзяў, частка маёнтка XVII-XIX стагоддзяў. Асноўны будынак сядзібы не захаваўся, але ацалелі двухпавярховы будынак дома аканома, левы флігель, гаспадарчыя пабудовы і парк.

У Шчорсах выставілі на аўкцыён "дом мумі-троляў". Насамрэч гэта рэдкі помнік архітэктуры
Будынак вяндлярні. Фота: Дзяржкаммаёмасць

Будынак вяндлярні з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Ніжняя частка цагляная, над ёй высокі дах, крыты гонтай. «На даху плыўнымі лініямі выступаюць выпуклыя душнікі. Цагляныя сцены дэкараваны лапаткамі, карнізам простага профілю і лучковымі перамычкамі над аконнымі і дзвярнымі праёмамі», — прыводзіць апісанне Onliner.

Новы ўладальнік павінен будзе правесці рэканструкцыю, рэстаўрацыю і абнаўленне аб’екта і пачаць выкарыстанне яго пад мэты, якія не супярэчаць заканадаўству, не пазней за тры гады ад даты заключэння дагавора куплі-продажу.

Зямельны ўчастак пад забудовай плошчай 0,0238 га можна ўзяць у арэнду на 50 гадоў.

Цяперашні ўладальнік вяндлярні - аддзел культуры Навагрудскага раённага выканкама. Аўкцыён прызначаны на 24 лютага.

Частка вялікай і багатай некалі сядзібы

Сядзіба Шчорсы недалёка ад Навагрудка калісьці належала канцлеру ВКЛ Іаахіму Храптовічу. У XVIII стагоддзі ён узвёў тут палацава-паркавы ансамбль у стылі французскага класіцызму. Побач пабудавалі Мураванку — сельгасдвор у стылі сярэднявечнага замка.

Храптовіч забараніў паншчыну, адмовіўся ад дзіцячай працы, адкрыў школу і даў сялянам роўныя надзелы зямлі. Палац моцна пацярпеў у Першую сусветную вайну. У савецкі час у доме кіраўніка размясцілі школу, у флігелі — дзіцячы сад і жылыя кватэры, а гаспадарчыя пабудовы аддалі калгасу. Асноўны будынак сядзібы не ацалеў. Захаваўся сядзібны парк і сажалкі.

Да нядаўняга часу ўсе будынкі сядзібы ў Шчорсах належалі дзяржаве. Частка — аддзелу культуры Навагрудскага райвыканкама, частка — сельсавету ў Шчорсах, частка — ААТ «Шчорсы» (былы калгас «Зорка»). З 2018 года сядзібу спрабавалі прадаць як комплекс, пазней — як асобныя будынкі.

Фонд, які знайшоў грошы для вяндлярні, ліквідавалі

З 2017 года над захаваннем і развіццём комплексу працаваў культурна-асветніцкі фонд «Шчорсы і Храптовічы» пад кіраўніцтвам Ганны Булды. Ён ладзіў валанцёрскія лагеры для расчысткі парку і гаспадарчага двара сядзібы (Мураванкі), распрацоўваў зоны аховы, змагаўся з падтапленнем, вяртаў на радзіму кнігі адной з найбагацейшых ва Усходняй Еўропе бібліятэкі Храптовічаў, шукаў фінансаванне для аднаўлення або кансервацыі гістарычных пабудоў, збіраў сродкі на дах для Мураванкі.

У 2018 годзе фонд дамовіўся аб супрацоўніцтве з Навагрудскім райвыканкамам і мясцовым сельсаветам. У 2020 годзе каманда фонду напісала праект і выйграла грант трансгранічнай праграмы «Польшча-Беларусь-Украіна». На сродкі Еўрасаюза павінны былі адрамантаваць дах вяндлярні, каб захаваць яе, і правесці ў Шчорсах кулінарны фестываль на аснове мясцовых традыцый. «Дзякуючы нашым работам гісторыка-культурная каштоўнасць стала прынамсі праглядацца, сюды пачалі зазіраць турысты. Мы прыбралі смецце, высеклі зараснікі, расчысцілі тэрыторыю і частку парку. А самае галоўнае, як мне здаецца, — мы далі мясцовым жыхарам надзею на тое, што гэта ўсё камусьці патрэбна. Што сядзіба не ператворыцца ў руіны, як многія іншыя, а будзе адроджаная», — казала тады Ганна Булда. Была таксама запланаваная канферэнцыя і шэраг замежных сустрэчаў.

У 2021 мясцовыя ўлады забралі ў фонда будынак для валанцёраў, забаранілі летні лагер і спынілі супрацоўніцтва, але не выходзілі з сумеснага трансгранічнага праекта, па якім павінны былі атрымаць фінансаванне. Адначасова Упраўленне юстыцыі пачала «планавую» праверку фонда. Навагрудскі выканкам сам пачаў рэгістраваць трансгранічны праект у Беларусі, але польскі бок з яго выйшаў. Афіцыйна — праз пандэмію і мігранцкі крызіс на межах дзвюх краін. Адразу пасля гэтага раённае ўпраўленне юстыцыі падала ў суд на ліквідацыю фонду. Ён трапіў пад хвалю масавых ліквідацый грамадскіх арганізацый у Беларусі ў 2021−2022 гадах. Суд прайшоў 19 лістапада, 4 снежня рашэнне ўступіла ў сілу.

Чытайце таксама: Денег от Евросоюза не будет. Что ждет крупнейшее поместье ВКЛ под Новогрудком после ликвидации фонда, который его спасал