Навіны

Журналісту Анджэю Пачобуту вынеслі прысуд — 8 гадоў калоніі

Суддзя Дзмітрый Бубенчык асудзіў палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе БелТА. Прысуд вынеслі 8 лютага ў Гродзенскім абласным судзе.

Андрэя абвінавацілі па арт. 361 КК «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» і арт. 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы». Судовыя пасяджэнні былі закрытымі. Па арт. 361 КК яму прызначылі тры гады пазбаўлення волі, па арт. 130 КК — сем гадоў. Канчатковае пакаранне вызначылі шляхам частковага складання пакаранняў.

Паводле абвінавачання, Пачобут на працягу многіх гадоў працаваў у «нелегальнай арганізацыі, якая нібыта аб’ядноўвае палякаў у Беларусі» і збіраў інфармацыю ў інтарэсах замежных арганізацый. Ён таксама «заклікаў да санкцый у дачыненні да Беларусі», «спрыяў гераізацыі Арміі Краёвай».

Дзяржабвінаваўца — Дзяніс Корда.

Дзяніс Корда, дзяржаўны абвінаваўца па крымінальнай справе ў дачыненні да Анджэя Пачобута. Фота: «Гродзенская праўда»

Супрацоўнікі дзяржаўных выданняў прысвяцілі суду свае сюжэты, у якіх паспрабавалі дыскрэдытаваць журналіста.

Анджэй Пачобут — журналіст і адзін з лідэраў непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Працаваў у недзяржаўных беларускіх медыя, супрацоўнічаў з замежнымі выданнямі. Вывучае гісторыю Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі.

Чытайце таксама

Рэакцыя грамадства

«Беларуская асацыяцыя журналістаў рашуча пратэстуе супраць гэтага выраку. Ад самага пачатку справа супраць Анджэя Пачобута выглядала, як расправа за іншадумства і шматгадовую цвёрдую грамадскую пазіцыю журналіста. Сённяшні прысуд, вынесены пасля разгляду справы ў закрытым рэжыме, не мае нічога агульнага з правасуддзем і з’яўляецца помстай нашаму калегу. Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе неадкладнага вызвалення Анджэя Пачобута і ўсіх 33-х прадстаўнікоў медыя, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі на сённяшні дзень», — напісала Беларуская асацыяцыя журналістаў.

«Беларуска-польскі журналіст Анджэй Пачобут быў прысуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі за выкананне сваёй працы. Гэта асабістая помста Лукашэнкі. Анджэй адмовіўся ад любых здзелак з незаконным рэжымам. Цяпер мы павінны зрабіць усё магчымае, каб вызваліць яго разам з усімі іншымі палітычнымі закладнікамі», — напісала лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

«Асуджаем несправядлівы вырак, вынесены судом аўтарытарнай дзяржавы. Анджэй Пачобут — гэта польскі і беларускі патрыёт. Падтрымліваем яго і будзем падтрымліваць. Надыйдзе дзень, калі вольны Анджэй Пачобут і беларускія палякі змогуць жыць на вольнай Беларусі», — напісаў у сваім Twitter прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Польшчы Лукаш Ясіна.

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025