Новости

Няма рэкламы — няма раскладу. Чаму на прыпынках у Гродне не працуюць электронныя табло, і што з імі будзе

Мультымедыйныя экраны на прыпынках грамадскага транспарту ў цэнтры Гродна перасталі паказваць час яго прыбыцця. Прычына — невыкананне абавязацельстваў прыватнай фірмай-усталёўшчыкам з Барысава, распавялі ў Гарадзенскім гарвыканкаме. Усталёўшчык жа тлумачыць, што перабоі ў працы табло — праз змяншэння колькасці рэкламы, піша «Гродзенская праўда».

Усталяваць інфармацыйныя табло для абвесткі пасажыраў аб часе прыбыцця гарадскога транспарту ў Гродне вырашылі ў 2017 годзе. У 2018 годзе горад заключыў дамову на ўстаноўку электронных табло з прыватнай фірмай з Барысава. Дамовіліся аб тым, што фірма будзе выкарыстоўваць экраны ў сваіх мэтах — для размяшчэння рэкламы, і паралельна трансляваць на іх расклад руху гарадскога транспарту.

Экраны з’явіліся на прыпынках з найбольшым патокам пасажыраў: «Аўтавакзал» (у абодвух кірунках), «Плошча Савецкая» (у абодвух кірунках), «Вуліца Гарнавых» і «Вуліца Фамічова» (у абодвух кірунках). Надалей усталёўшчык планаваў павялічыць іх колькасць.

У апошні час значна зменшылася колькасць рэкламы, патлумачыў уласнік электронных табло. Гэта і стала прычынай перабояў у трансляванні інфармацыі на экранах, у тым ліку і актуальнага раскладу гарадскога транспарту.

Гарадскія ўлады ў адказ вырашылі вынесці фірме папярэджанне па выкананні дамоўных абавязацельстваў або дэмантажы электронных табло, распавяла начальніца ўпраўлення эканомікі гарвыканкама Лілія Санюкевіч. Зараз у рэжыме рэальнага часу транспарт адсочваюць з дапамогай yandex.by, прагназуючы прыбыццё на прыпынак. Расклад руху грамадскага транспарту застаецца на таблічках на прыпыначных пунктах.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025