Новости

У Гродзенскім аўтобусным парку можна зарабіць некалькі тысяч рублёў, але ёсць нюанс

Аўтобусны парк абяцае кандыдатам у кіроўцы заробак у некалькі тысяч рублёў, сауну, більярд, трэнажоры, масажыста і арэнднае жытло. Тым не менш у штаце не хапае 18% ад патрэбнай колькасці кіроўцаў. Недахоп закрываюць «уласнымі сіламі».

Адзін з кіроўцаў парку хваліцца заробкам каля 3000 рублёў. «Бывае складана, так, вядома, але хочаш працаваць, зарабіць трошкі, то трэба папрацаваць», — кажа ён у рэпартажы «Гродна Плюс».

Графік працы на поўную стаўку — 6 дзён у першую змену, выхадны, 6 дзён у другую змену, два выхадных, расказвае іншы кіроўца. Перад выхадам на лінію трэба прайсці тэхагляд і загнаць аўтобус на мыйку.

Зараз у Аўтобусным парку працуе 270 кіроўцаў замест 330 паводле штатнага раскладу. Каб кампенсаваць недахоп, супрацоўнікі сумяшчаюць паўтары стаўкі, працуюць дадатковыя гадзіны. Пры такім раскладзе сапраўды можна зарабіць некалькі тысяч.

У раздзеле вакансій на афіцыйным сайце аўтобуснага парку кіроўцам прапануюць заробак ад 1800 рублёў.

Застарэлая праблема

Пытанне пра перапрацоўкі ў Аўтобусным парку набыла грамадскі розгалас яшчэ ў 2017 годзе. Тады 57-гадовы кіроўца спыніў аўтобус на Старым мосце, выйшаў з кабіны і скочыў проста ў Нёман. Мужчыну выратавалі. У цяжкім стане ён быў шпіталізаваны, пасля не памятаў дзень, калі ўсё адбылося. Пачаліся пазапланавыя праверкі. Кіроўцы напісалі калектыўныя скаргі з-за ўмоў працы і заробкаў у пракуратуру і Адміністрацыю прэзідэнта.

Выявілася, што за 10 месяцаў перапрацоўка склала 320 гадзін пры заканадаўча дазволенай норме ў 180. У працоўны час не ўключалі падрыхтоўку машын перад выхадам на лінію і абслугоўванне пасля, праходжанне медагляду перад выездам.

У 2017 годзе ў Аўтобусным парку не хапала 72 чалавекі. Цякучасць кадраў сярод кіроўцаў тады склала 20,2%.

Чытайце таксама: Сродкі аптымізуюць, але выдаткі не зменшацца. Як будуць працаваць транспартнікі Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025