Навіны

Замежныя інвестыцыі ў Гродзенскую вобласць падаюць трэці год запар

У Гродзенскую вобласць у 2022 годзе прыцягнулі больш за $ 225 млн замежных інвестыцый амаль з 30 краін. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на старшыню Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка. Гэта на $ 34 млн менш, чым у 2021 годзе.

Удзельная вага рэінвествання ў аб’ём наўпроставых замежных інвестыцый склала 70%. Гэта значыць, 70% таго, што замежнікі інвеставалі ў 2022 годзе ў Гродзенскую вобласць, яны спачатку зарабілі тут, дзякуючы ранейшым інвестыцыям. Паводле Караніка, гэта кажа пра зацікаўленасць замежнікаў у развіцці раней створаных вытворчасцяў. Але гэта таксама кажа і пра тое, што зусім новых інвестыцый было параўнальна няшмат.

Замежныя інвестары ў Гродзенскай вобласці рэалізуюць праекты па дрэваапрацоўцы, вытворчасці баваўнянай пражы і вырабаў з яе ў Смаргоні, пераапрацоўцы мяса птушкі ў Лідскім раёне, па дрэваапрацоўцы ў Свіслацкім раёне.

Інвестыцыі змяншаюцца трэці год запар

Аб’ём замежных інвестыцый у Гродзенскую вобласць змяншаецца з 2020 года. У 2019 годзе ён дасягнуў максімуму — $ 438,5 млн, а далей пачаў падаць: у 2020 — 430,1 млн, у 2021 — 258 млн. Тады асноўнымі інвестарамі былі арганізацыі з Аўстрыі, Кіпра, Літвы і Польшчы.

Зараз Гродзенская вобласць прыцягвае менш замежных інвестыцый, чым у 2013 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025