Новости

Білі столькі разоў, колькі дзецям гадоў. У дзіцячым доме сямейнага тыпу ў Гродзенскай вобласці пяць гадоў здзекаваліся з выхаванцаў

У Гродзенскай вобласці суд асудзіў прыёмных бацькоў, якія з 2016-га па чэрвень 2021 года білі дзевяцярых дзяцей і здзекаваліся з іх.

Дзяцей білі рамянём, сабачай шворкай, крапівой, лінейкай, скакалкай. Білі па спіне, твару, па тулаву. Прыёмныя бацькі прымушалі выхаванцаў пэўны час стаяць, абапёршыся спінай на сцяну з напаўсагнутымі нагамі. Пяцігадовую дзяўчынку пакідалі ў склепе адну на ўсю ноч без святла.

Праз перапіску ў сацсетках прыёмная маці вучыла дзяцей мяняць паказанні і хлусіць следству, распавёў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксандр Сухадольскі ў эфіры праграмы «Причины и следствия» на «Радыё-Мінск», піша «Минск-Новости». Непаўнагадовыя павінны былі казаць следчым аб спрыяльным клімаце і ўмовах у сям'і.

Першапачаткова сям’ю характарызавалі станоўча. Да бацькоў не было пытанняў ні ў настаўнікаў, ні ў міліцыі, ні ў сельсавеце. Але пасля першых трывожных сігналаў следства настаяла на апытанні дзяцей педагогам-псіхолагам. Пагаварылі з дзевяццю дзецьмі ва ўзросце ад 4 да 11 гадоў, якія пражывалі ў гэтым дзіцячым доме. Тады тыя прызналіся, што іх білі столькі, колькі ім было гадоў, запалохвалі і забаранялі каму-небудзь распавядаць пра збіццё.

Падчас папярэдняга следства дапытвалі абвінавачаных, непаўнагадовых і сведак сярод службовых асоб, работнікаў навучальных устаноў і аднавяскоўцаў. Да справы далучылі відэазапісы і перапіску ў сеціве.

Як пакаралі прыёмных бацькоў

У выніку абодвух бацькоў-выхавальнікаў абвінавацілі паводле арт. 176 («Жорсткае абыходжанне з падапечнымі, якое пацягнула істотнае ўшчамленне іх правоў і законных інтарэсаў») Крымінальнага кодэкса. Прыёмнай маці таксама прад’явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 183 («Незаконнае пазбаўленне волі») і ч. 2 арт. 154 («Катаванне, здзейсненае ў дачыненні да заведама для вінаватага непаўналетняй асобы, якая знаходзіцца ў залежным становішчы») Крымінальнага кодэкса.

Жанчыне прысудзілі два гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 50 базавых велічынь (1850 рублёў). Яе мужу далі два гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (на «хімію»).

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025