Кватэру з вокнамі на цэнтральную турыстычную вуліцу горада прадаюць у Гродне. Ёсць і пакой з вокнамі ў двор. Дом быў пабудаваны ў 1895 годзе і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Аб’яву размясціў “Магазин Недвижимости”.
Кватэра размешчана на трэцім паверсе трохпавярховага дома на Савецкай, 15. Плошча кватэры – 106,6 м2. Магчымая перапланіроўка – апорныя сцены толькі вонкавыя. Ёсць балкон з вокнамі ў падлогу. Санвузел паасобны. У памяшканні касметычны рамонт.
“Усё ў крокавай даступнасці: славутасці, музеі, тэатры, дом культуры, паркі Жылібера і Каложскі, грамадскі транспарт, кафэ, рэстараны, гандлёвыя кропкі і цэнтры, дзіцячыя сады, дзве гімназіі, школа г.д. Блізка размешчаны аўта- і чыгуначны вакзалы, заапарк, вялікі рынак, — напісалі прадаўцы. – Вы і ваша сям’я будзеце жыць у самым сэрцы прыгожага горада Гродна!»
Таксама яны адзначаюць, што кватэра выдатна падыходзіць для арэнднага бізнесу і пад офісы. Кошт – $111 000 (296 858 рублёў па курсе на 1 лютага 2023).
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: дом каля ракі Котра — для адпачынку і агратурызму













