Памяшканне "Краснасельскбудматэрыялаў" якое арыштавалі. Крыніца: e-auction.by
Памяшканне «Краснасельскбудматэрыялы» ў Гродне арыштавалі. Яго прададуць з аўкцыёну. Прычына — пазыкі прадпрыемства. Адпаведную аб’яву размясцілі на пляцоўцы па продажы маёмасці «БелЮрЗабеспячэнне».
«Краснасельскбудматэрыялам» належыць памяшканне плошчай 58,8 кв.м. на вуліцы Горкага, 72 — у будынку Дома навукі і тэхнікі. Раней яго арандавала букмекерская кантора Betera.
Памяшканне плануюць прадаць на аўкцыёне 16 лютага 2023 года. Пачатковая цана офіса — 58 тыс. рублёў. Грошы накіруюць на пакрыццё запазычанасці прадпрыемства.
У лютым 2022 года памяшканне «Краснасельскбудматэрыялаў» на вуліцы Горкага, 104 ў Гродне выставілі на аўкцыён. Прычына тая ж — пазыкі. У 2003−2020 гг. у памяшканні размяшчалася Генеральнае консульства Літвы.
«Краснасельскбудматэрыялы» — адно з самых стратных прадпрыемстваў Беларусі
У 2016 годзе «Краснасельскбудматэрыялы» ўвайшоў у тройку самых стратных прадпрыемстваў Беларусі. За 2021 год чыстыя страты склалі 22,1 млн рублёў. Гэта на 11,5 млн больш, чым у 2020 годзе. Агулам непакрытыя страты на пачатак 2022 года склалі 335,3 млн рублёў.
Чытайце таксама: «Гродна Азот» і «Краснасельскбудматэрыялы» — у ТОП-3 стратных прадпрыемстваў Беларусі
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…